viasna on patreon

Валанцёру Фонда "Страна для жизни" пагражае да 12 гадоў калоніі — на судзе ён не прызнаў віну

2022 2022-10-20T09:58:38+0300 2022-10-20T12:23:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stashevsky_ant.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе з 17 кастрычніка адбываецца суд па "справе Фонда «Страна для жизни»". Па ёй праходзіць тры валанцёры Фонда — палітзняволены Антон Сташэўскі, Юлія Сырых, Таццяна Астроўская, а таксама Марына Дуброўская. З іх толькі Антон утрымліваецца пад вартай, Юлія і Таццяна пасля амаль гадавога зняволення пакінулі Беларусь, а Марына знаходзіцца пад хатнім арыштам. Таму цяпер судзяць толькі Сташэўскага і Дуброўскую. Валанцёрак Фонду абвясцілі ў вышук — іх справы вылучылі ў асобную вытворчасць. Справу разглядае суддзя Дзіна Кучук. 

У залежнасці ад ролі кожнага іх вінавацяць па двух крымінальных артыкулах: ч. 2 арт. 342 (навучанне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама іх фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне) і ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). Па апошнім артыкуле валанцёру Фонда і пошукавага атрада "Анёл" Антону Сташэўскаму пагражае ад 8 да 12 гадоў зняволення. Як паведамляе Фонд, ён не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.

Нагадаем, Антона Сташэўскага, Юлію Сырых, Таццяну Астроўскую і Марыну Дуброўскую затрымалі 9 ліпеня 2021 года падчас "шырокамаштабнай аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асобаў". Спачатку ім прад'явілі абвінавачванні па арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання). Амаль праз год жанчынам змянілі меры стрымання, бо дзеянні перакваліфікавалі на больш "мяккі" артыкул, таму вызвалілі з СІЗА да суда.

Падтрымайце валанцёра пасылкамі, грашовымі пераводамі, лістамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Антон Аляксандравіч Сташэўскі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства