viasna on patreon

Праваабаронцы “Вясны” накіравалі зварот спецдакладчыкам ААН з нагоды моцнага пагаршэння здароўя вязня Святаслава Лепешава

2022 2022-12-28T15:02:00+0300 2022-12-28T15:15:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lepeshev_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрыдычная служба “Вясны” накіравала зварот у Спецыяльныя працэдуры Рады па правах чалавека з нагоды затрымання, арышту і моцнага пагаршэння здароўя вязня Святаслава Лепешава.

Святаслаў Лепешаў. Фота: spring96.org

Спецыяльныя працэдуры Рады па правах чалавека  

– гэта незалежныя эксперты ў галіне правоў чалавека, упаўнаважаныя інфармаваць і кансультаваць па пэўных пытаннях у галіне правоў чалавека альбо па сітуацыях з правамі чалавекка ў пэўных краінах. Сістэма Спецыяльных працэдур з'яўляецца цэнтральным элементам механізма ААН па правах чалавека і ахоплівае ўсе правы чалавека: грамадзянскія, культурныя, эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя. 

Праваабаронцы “Вясны” звярнуліся да спецдакладчыкаў па Беларусі, адвольным затрыманні, свабодзе выяўлення меркаванняў, здароўі, катаваннях.

Нагадаем, 28 ліпеня 2022 года супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі Святаслава Лепешава за “лайк” у Facebook. Затрыманне адбылося ў Гродна, дзе Святаслаў адбываў пакаранне ў гродзенскім ПУАТ № 24. За час знаходжання ў папраўчай установе праз цяжкую працу там, якая яму супрацьпаказаная, у яго пачаў падаць зрок. Пасля затрымання сілавікі ўдарылі мужчыну па галаве, праз гэта сітуацыя з вачыма пагоршылася. Лекары паставілі Святаславу дыягназ – дыябетычная рынапатыя. Мужчыну прызначылі лекаванне лазерам, але з-за ўзмацнення рэжыму яго прыйшлося спыніць. Мужчыну можа пагражаць слепата і інваліднасць.

Падтрымайце вязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8 (Святаслаў Лепешаў)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства