viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-01-17T15:21:00+0300 2023-03-01T13:59:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 17 студзеня:

Падзея: Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год. Як гэта было? Разгорнутыя каментары ўдзельнікаў

Крымінальны пераслед: Над палітзняволеным Андрэем Пачобутам нарэшце пачаўся суд.

“Гэта пераслед за рэалізацыю права на свабоду выказвання”, —  адзначае прадстаўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

Апытанка: Прадстаўнікі ПЦ “Вясна” – пра суд над палітзняволенымі калегамі.

Асоба: Тры затрыманні і рашэнне аб выездзе з Беларусі. Сваю гісторыю распавядае беларус Сяргей Герт.

Viasna96 · 2023-01-17 Праваабарончая праграма «Вясна» на Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства