viasna on patreon

Палітвязня Андрэя Сцепанькова, які адбывае пакаранне, збіраюцца судзіць ізноў

2023 2023-04-14T11:58:28+0300 2023-04-14T15:15:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sciapankou_andr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Сцепанькоў

Андрэй Сцепанькоў

У Гомельскім абласным судзе прызначаная дата разгляду новай крымінальнай справы, узбуджанай супраць палітзняволенага жыхара пасёлка Ільіч Рагачоўскага раёна Андрэя Сцепанькова.

Судовы працэс пачнецца 26 красавіка і будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Піскуноў.

Андрэю Сцепанькову прад’явілі новыя абвінавачанні, і іх значна болей, чым было падчас першага суду:

  • ч. 1 і ч. 2 арт. 367 – паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
  • ч. 3 арт. 203-1 – незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных;
  • ч. 1 арт. 342 – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • ч. 3 арт. 361 – заклікі да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 188 – паклёп;
  • арт. 369-1 – дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт. 130 – распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
  • ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта.

Нагадаем, Андрэй Сцепанькоў быў затрыманы 16 верасня 2021 паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (абраза суддзі ці народнага засядацеля) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Аляксандра Лукашэнкі) і змешчаны ў СІЗА-3 г. Гомеля.

1 верасня 2022 г. адбыўся разгляд справы: палітвязень быў прызнаны вінаватым і асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Спроба абскардзіць прысуд у Гомельскім абласным судзе не прынесла плёну.

9 лістапада Андрэя этапавалі ў шклоўскую ПК № 17.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства