viasna on patreon

Дзень палітвязняў Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца?

2023 2023-05-15T14:25:40+0300 2023-05-22T11:11:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vjasna_dzen_palitvjaznja_bjaz_nadpisu_facebook-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі пройдуць у розных краінах і гарадах. 

Ілюстрацыя Вольгі Пранкевіч
Ілюстрацыя Вольгі Пранкевіч

Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца? Акцыі і літургіі (час мясцовы)

18 траўня (чацвер)

  • Капенгаген (Данія), 12:00. Выказванне салідарнасці з беларусамі за кратамі — падпісанне лiстоў і паштовак палітвязням. Месца і час можна даведацца праз суполку.

19 траўня (пятніца)

  • Вільня (Літва), 15:00 – 17:00Падпісанне паштовак і лістоў для палітзняволеных у Беларусі.Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5.
  • Сан-Францыска (ЗША), 19:00. Выказванне салідарнасці з беларусамі за кратамі — падпісанне лiстоў і паштовак палітвязням. Месца і час можна даведацца праз суполку.
  • анлайн, 19:00 (па Маскве). Amnesty International прапануе сустрэцца напярэдадні Дня палітвязня, пагаварыць пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, а таксама даведацца, як мы можам падтрымаць тых, хто знаходзіцца ў зняволенні. Спікеркі: Наталля Сацункевіч (праваабаронца "Вясны"), Дзіяна Пінчук (праваабаронца і журналістка "Вясны"). Для ўдзелу неабходная рэгістрацыя.
  • Гамбург (Германія), 19:00 – 20:30. Чытанне "Зэкамерона" Максіма Знака нямецкім акцёрам Янам Уплегерам і панэльная дыскусія з гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам і юрысткай Людмілай Казак. Месца правядзення: Staats- und Universitätsbibliothek Hamburg, Von-Melle-Park 3.

20 траўня (субота)

  • Варшава (Польшча), 18:30Вечар памяці Вітольда АшуркаНа сустрэчы будуць гаварыць пра Вітольда, якім яго памятаюць сябры і сваякі, пра прынцыпы ягонага жыцця. Таксама гасцей чакае музычная частка. Месца: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6);
  • Брэмен (Германія), 10:00 – 13:00. Беларусы Брэмена з Razam Bremen сумесна з актывістамі Salidarnast збяруцца разам, каб напярэдадні Дня палітзняволеных зрабіць паштоўкі і напісаць лісты палітзняволеным і падтрымаць іх. Месца можна даведацца праз суполку, а таксама праз кантакт: salidarnast@gmail.com.
  • Рым (Італія), 10:00 – 12:00. Каля замка Святога Анёла, Castel Sant’Angelo, Roma, Lungotevere Castello, lato Largo Mutilatie invalidi di Gierra.
  • Дэтройт (ЗША), 14:00. Сустрэча адбудзецца ў Bridgeport township. Падрабязнасці па спасылцы.
  • Вільня (Літва), 17:00. Беларуская Рада культуры запрашае ў сваю Гасцёўню (Šv. Ignoto g. 5, Vilnius). Тут пройдзе паказ фільмаў, галоўным героем якіх з'яўляецца рэпрэсаваны мастак Алесь Пушкін.

21 траўня (нядзеля)

  • Вільня (Літва), 11:00. Каля муралу палітзняволенаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму адбудзецца акцыя “АСОБ(Н)А”: чытанне імёнаў палітзняволеных. Удзел у мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі амбасадаў з розных краінаў.
  • Вільня, 12:00. Акцыя ў падтрымку палітзняволеных. Месца: Кафедральная плошча (Katedros aikštė). "Мы заклікаем стаць голасам палітзняволеных — прыйсці на акцыю на Кафедральнай плошчы; прынесці плакаты, сцягі, пачуць голасы людзей, якія сядзяць ці выйшлі з-за кратаў; зрабіць данат альбо дапамагчы справай іх сем’ям. Сімвал гэтага дня — жоўтая «экстрэмісцкая» бірка, якой пазначаюць палітзняволеных у калоніях", – пішуць арганізатары.
  • Варшава (Польшча), 12:45 – 14:00, пляц Канстытуцыі 6, Мітынг да Дня беларускіх палітвязняў. Пасля мітынгу адбудзецца шэсце ад Плошчы Канстытуцыі да Кракоўскага прадмесця, дзе працягнуцца мерапрыемствы
  • Варшава, 14:30 – 16:00, каля помніку Каперніку. Мітынг і ланцуг салідарнасці з суайчыннікамі, якія цяпер за кратамі паводле палітычных матываў. Арганізатары акцыі падтрымкі – група былых палітвязняў. Пры падтрымцы Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення, Музею Свабоднай Беларусі, Ветэранаў "Палка Каліноўскага", Ініцыятывы BY_POL, Асацыяцыі беларускіх бізнесоўцаў "ABBA".
  • Варшава, 17:00 – 19:00, праваабаронцы "Вясны", польскага "Мемарыяла" і ініцыятывы "Палітвязынка" пры падтрымцы Майстэрні паштовак салідарнасці зладзяць сустрэчу па падпісанні лістоў палітвязням. Месца: прастора "Пад жырандоляй" (ul. Hoża, 41, lok. 2). Падрабязнасці па спасылцы
  • Нью-Ёрк (ЗША), 13:00. У Цэнтральным парку ў фармаце пікніка пройдзе сустрэча беларусаў Нью-Ёрку і ваколіц у падтрымку беларускіх палітвязняў і ўшанаванне памяці Вітольда Ашурка. Мерапрыемства арганізавана для знаёмства аднадумцаў, каму неабыякавы лёс нашых землякоў за кратамі. Плануецца падпісанне лістоў і паштовак салідарнасці пры падтрымцы ініцыятывы Майстэрні паштовак салідарнасці. Падрабязнасці на старонцы ў інстаграм, а таксама фэйсбук.
  • Нью-Ёрк (ЗША), 12:00. На Times Square (паміж 43 и 44 вуліцамі). Арганізатар: prostoi_belarus і MoZg. Спасылка на мерапрыемства.
  • Беласток (Польшча), 15:00. Акцыя з нагоды міжнароднага дня палітвязняў і дня смерці Вітольда Ашурка. Месца: ul. Elektryczna, 9, каля кансулята Рэспублікі Беларусь.
  • Кракаў (Польшча), 14.00. Месца: каля помніку Адаму Міцкевічу на Рынку. "Час праявіць сваю салідарнасць з тымі, хто апынуўся  за кратамі рэжыму. Прыходзьце, каб разам узгадаць іх гісторыі, даведацца, як можна дапамагчы, запатрабаваць іх вызвалення. З сабой прыносьце плакаты, для жадаючых будзе працаваць вольны мікрафон", – пішуць арганізатары.
  • Лондан, (Велікабрытанія), 12:30 – 14:00. "Далучайцеся да нашай акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі. Пакуль усе палітычныя вязні не будуць свабодныя!", – пішуць арганізатары. Месца: Parliament Square.
  • Познань (Польшча), 14:30. Месца: Fredry, 5, Klubokowiania MY. Размова з Дар'яй Рублеўскай, праваабаронцай і заснавальніцай Майстэрні паштовак салідарнасці. Напісанне лістоў і падпісанне паштовак палітзняволеным Беларусі. Падрабязнасці па спасылцы.
  • Познань (Польшча), 17:00. Месца: plac Wolności, Poznań.
  • Брусэль (Бельгія), 15:00 – 16:00. Акцыя салідарнасці. Месца: Europa kruispunt (Central Station).
  • Брусэль (Бельгія), 17:30 – 19:30. "Мемарыял" ладзіць вечар лістоў палітвязням Беларусі і Расіі. Адрас: Rue de l'Epée 2, Bruxelles L'Ascenseur, café associatif et radio.
  • Штутгарт (Германія), 14:00. Месца: Wilhelmsplatz. "Пагаворым пра сіндром апушчаных рук і тое, як не падаць духам, пачуем нашы любімыя песні ў выкананні BelaSol і новыя, ад гасцей з Менска "Знак Стоп", паслухаем гісторыю ад адваката, які бараніў палітычных абвінавачаных", — пішуць арганізатары.
  • Батумі, можна напісаць лісты палітвязням: цягам дня з 12:00 да 19:00 у краме нацыянальнай сімволікі па адрасе вуліца 26 мая 41, а таксама з 14:00 да 20:00 у беларускім Медыя Хабе (вул. Парнаваз Мэпэ, 67).
  • Уроцлаў (Польшча), 17:00, Рынак ля фантану. Падрабязнасці па спасылцы.
  • Парыж (Францыя), 16:00, Плошча Бастыліі. Падрабязнасці па спасылцы.
  • Парыж (Францыя), 18:00, Вечар лістоў расійскім і беларускім палітвязням, арганізаваны Мемарыялам Францыі. Месца: Bibliothèque russe Tourguenev, 11 rue de Valence, 75005. Рэгістрацыя па спасылцы.
  • Чыкага (ЗША), 13:00, Intersection of Michigan Ave. & Washington St. Спасылка на сустрэчу.
  • Філадэльфія (ЗША), 12:00, на прыступках Philadelphia Museum of Art, Спасылка на сустрэчу.
  • Гаага (Нідэрланды), 12:00, Laan van Meerdervoort.
  • Люблін (Польша), 18:00, Pomnik Unii Lubelskiej "Мы запрашаем Вас прыняць удзел у перформансе "камера", дзе мы пакажам жыхарам Любліна, наколькі перапоўненымі могуць быць камеры на Акрэсціна. Чым больш будзе ўдзельнікаў, тым мацнейшым будзе эфект. Просім браць з сабой плакаты і апрануцца ў чорнае. У мэтах бяспекі раім узяць з сабой маскі", — пішуць арганізатары.
  • Стакгольм, (Швецыя), 13:00, Sergels Torg, 111 24.
  • Кіеў (Украіна), 15:00, беларуска-ўкраінскі хаб Сустрэча. Адрас: Київ, Єреванська, 30, кантакт +38(095)223-07-63.
  • Адэса (Украіна), 13:00, Саборная плошча (шашачна-шахматная пляцоу‌ка).
  • Львоў (Украіна), 15:00, Львоўскі хаб Дома правоў чалавека. Адрас: Львоў, вул. Валова, 27-8.
  • Браціслава (Славакія), 19:00 – 21:00, шэсце ад Hodžovo námestie да Bieloruskej ammbasády.
  • Чыкага (ЗША),13:00, раллі ў падтрымку Палітычных Зняволеннях у Беларусі, Intersection of Michigan Ave. & Washington St., Chicago, IL 60602.
  • Мюнхен (Германія), 15:00, Одеонсплатц.
  • Шчэцін (Польшча), 18:00, Zegar Słoneczny na Aleja Kwiatowa.
  • Торунь (Польшча), 16:00, помнік Каперніку.
  • Гданьск (Польшча), 13:00, Фантан Нептуна.
  • Ліён (Францыя),16:00, Hotel de Ville, з боку фантана.
  • Быдгашч (Польшча), 13:00, Most Staromiejski.
  • Рыга (Латвія), 12:00, пікет ля помніка Свабоды (pie Brīvības pieminekļa).
  • Будва (Чарнагорыя), 14:00, крэпасць Магрэн. Арганізаттары просяць браць з сабой плакаты, сцягі, фарбы, пэндзлікі, паперу розных фарматаў.
  • Тбілісі (Грузія), 17:00, каля Гімназіі N 1.
  • 12:00 Варшава, 13:00 Мінск, 14:00 Тбілісі. Стрым. Разам з праваабаронцай «Вясны» Дзіянай Пінчук, камунікацыйнай сакратаркай «RADA» Кацярынай Бунінай і чаліняй сакратарыяту ЗБС Дар’яй Манюк пагутарым пра: дзень палітвязняў Беларусі; палітзняволенае студэнцтва і моладзь; навучэнцаў ЕГУ: Марфу Рабкову, каардынатарку Валанцёрскай службы «Вясны», Сафію Сапегу і Акіхіру Гаеўскага-Ханаду, актывіста анархісцага руху; ролю студэнтаў_к у барацьбе за правы чалавека; цяжкасці, з якімі сутыкаюцца палітвязні па вызваленні; гістарычныя алюзіі; што мы можам зрабіць для дапамогі палітзняволеным.
  • Прага (Чэхія), 14:00 – 17:00 на Palackého náměsti. Арганізатарам акцыі з'яўляецца “Bělaruské studentstvo ČR” – суполка беларускіх студэнтаў Чэхіі. У акцыі прымуць удзел не толькі беларусы Прагі, але і ўсе тыя, хто хоча выказаць салідарнасць з народам Беларусі, выступіць у падтрымку беларускіх палітвязняў, выказацца за выкананне праў чалавека. Праграма будзе складацца з мітінгу і перфомансу, мэтай якіх з’яўляецца нагадаць аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і неабходнасцi міжнароднай падтрымкі беларускага народа и беларускага дэмакратычнага руху.
  • Катавіцы (Польшча), 14:30, Рынак, плошча каля тэатра.
  • Сан Дыега (ЗША), 10:00, Бальбоа парк ля фантана.
  • Барселона (Італія), 12:00. Уваход Parc de la Ciutadella. Колер вопраткі чорны, пішуць арганізатары.
  • Талін (Эстонія), 14:00, Viru tn. 24 (каля варот Віру).
  • Гётэборг (Швецыя), 13:00Плошча Густава Адольфа.
  • Мiлан (Італія), 16:00, плошча П'яца Мерканці.
  • Лос Анджэлес (ЗША), 12:00-12:40 — Walk of fame, 13:30-14:00 — Santa Monica Pier. Раздача лістовак з інфармацыяй пра беларускіх палітвязняў.
  • Дняпро (Украіна), 17:00. На офісе праваабарончай арганізацыі “Форпост” адбудзецца сустрэча з напісаннем лістоў і падпісаннем паштовак палітычным зняволеным у Беларусі, прысвечаная Дню беларускага палітвязня, з удзелам праваабаронцы ПЦ “Вясна”.

22 траўня (панядзелак)

  • Адэса (Украіна), 17:00, Італьянскі бульвар, мурал "Жыве Беларусь".
  • Дублін (Ірландыя) , 13:00 – 15:00, Пікет салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі, Dáil Éireann (Irish Parliament) Leinster House, Dublin. Ускладанне кветак да мэмарыяльнай скульптуры Universal Links on Human Rights (мэмарыял уяўляе сабой турмы, у якіх утрымліваюцца вязні сумлення).

Літургіі

20 траўня

  • Булонь-Біянкур (Францыя). Пачатак у 10:30. "У дзень Жыровіцкай іконы Багародзіцы і напярэдадні Дня палітвязня памоліммся за Айчыну і суайчыннікаў", – пішуць арганізатары. Адрас: 132bis Rue du Point du Jour, 92100, Boulogne-Billancourt.

21 траўня

  • У Рыме адбудзецца імша ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Месца і час:  11:00; Via di San Sebastianello 11, Roma
  • Праваслаўная супольнасць Усяленскага патрыярхату ў Вільні далучыцца да Дня палітзняволеных. Малітва за палітвязняў адбудзецца каля муралу Алесю Бяляцкаму (Mindaugo g. 18). Час пачатку малітвы — 10.50.
  • У Вільні Беларуская Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) царква запрашае на набажэнства. Пачатак: 18:00, Месца: грэка-каталіцкі храм Святой Тройцы ў Вільні, адрас: Aušros Vartų g. 7b.
  • У Варшаве — Святая Імша ў інтэнцыі Вітольда Ашурка ў гадавіну яго смерці і за ўсіх загінулых палітвязняў. Месца: касцёл святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў (ніжні храм). Праводзіць будзе вядомы ксёндз Вячаслаў Барок. Час: 11:30. 
  • У Фларэнцыі адбудзецца Імша за ўсіх затрыманых па палітычных матывах. Яе ўзначаліць ксёндз Юрый Барок. Месца і час: 13:00 – 14:00. Chiesa Parrocchiale di San Luca al Vingone. Via Gaetano Pacchi, 3, 50018 Scandicci FI.
  • Антвэрпэн (Бельгія), 12:00 – 14:00. Літургія ў Беларускай Грэка-каталіцкай царкве. Месца: Lange Beeldekensstraat 22, 2060 Antwerpen.
  • Капенгаген (Данія), 13:00. Літургія за палітычных зняволеных у Sankt Ansgars Kirke па адрасе: Bredgade 64, 1260 København.

Інфармацыя дапаўняецца.

Паведамляйце пра акцыі ў сваіх гарадах! @Viasnainfo

"Ліст — гэта глыток свежага паветра". 21 траўня — Дзень палітвязняў Беларусі

Сёлета праваабаронцы тэмай Дня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі прапануюць ліст і права на ліставанне, якога беларускія ўлады пазбавілі сотні палітычных зняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства