viasna on patreon

У Бабруйску асудзілі палітвязня Сяргея Франчука і дадалі яшчэ паўгады калоніі Дапоўнена

2023 2023-07-07T14:31:00+0300 2023-07-07T14:41:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/franchuk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Франчук

Сяргей Франчук

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 4 ліпеня працягваўся закрыты суд над палітзняволеным Сяргеем Франчуком. На гэты раз яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Вольга Серакова.

Новы суд над Франчуком пачаўся яшчэ ў траўні, аднак у працэсе быў абвешчаны перапынак да моманту разгляду ягонай апеляцыйнай скаргі на папярэдні прысуд. Прадказальна, касацыйная скарга Сяргея, якая была разгледжана ў Вярхоўным судзе, засталася без задавальнення, а прыгавор Мінскага гарадскога суда ад 27 красавіка 2023 года – без змен.

Сяргей Франчук  — стрыечны брат прадстаўніка палка Кастуся Каліноўскага Вадзіма Кабанчука. Быў затрыманы 9 жніўня 2022 года. Вядома, што яго забралі з кватэры бацькоў у Бабруйску, дзе мужчына жыў апошнім часам. У гэты дзень бацькі Сяргея былі на лецішчы, і 5 чалавек з мінскага АМАПу ўварвалася ў кватэру, ударылі яго пісталетам па галаве, правялі вобшук, забралі мабільны тэлефон, ноўтбук і самога Сяргея Франчука.

Сяргей Франчук 27 красавіка быў асуджаны Мінскім гарадскім судом на тры гады калоніі агульнага рэжыму па шэрагу пратэсных артыкулах.

Да першага прысуду тэрмінам у тры гады пазбаўлення волі Франчуку дадалі яшчэ паўгода. У выніку – тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Колькі і прасіў пракурор: у Мінску асудзілі Сяргея Франчука

Па матэрыялах абвінавачання, Франчук у адным з тэлеграм-чатаў пакінуў абразлівыя каментары ў адрас Юрыя Караева і Аляксандра Лукашэнкі. Таксама 27 верасня 2020 года прымаў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства