viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-09-12T13:00:41+0300 2023-09-12T17:38:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 12 верасня:

Каментар: Апублікаваны Указ Лукашэнкі аб нявыдачы пашпартоў і іншых дакументаў беларусам за мяжой. Пра тое, якія правы чалавека гэта парушае, распавяае юрыстка праваабарончага цэнтра “Вясна” Святлана  Галаўнёва:

"Улады агулам на гэта і разлічваюць: каб паставіць чалавека ў безвыходныя абставіны".

А кіраўнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак падзеліцца тым, чаго не варта рабіць беларусам:

"Самае галоўнае — не панікаваць, не паддавацца на гэтыя закіды ўладаў “прыязджайце, памяняйце пашпарты".

Падзея: Светлагорскі тэлеканал "Ранак" прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем. Пра шлях тэлеканала распавядае праваабаронца са Светлагорска Алена Маслюкова:

"Гэта проста паказальнік таго, як з праўладных можна ператварыцца ў экстрэмістаў у Беларусі".

Праваабарончы слоўнік: 8 верасня — Міжнародны дзень пісьменнасці, а таксама Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў.

Каментар эксперта: Што правільна казаць палітвязню адразу ж пасля яго вызвалення? Каментуе крызісны псіхолаг.

Viasna96 · 2023-09-12 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства