viasna on patreon

Павел Сапелка — пра суд над экс-байцом беларускага САХРа ў Швейцарыі: "Любы вынік паслужыць інтарэсам справядлівасці"

2023 2023-09-19T19:47:45+0300 2023-09-20T14:15:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sapelka_fidh_trial.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка і праваабаронцы FIDH і TRIAL International перад судовым пасяджэннем па справе Юрыя Гараўскага

Павел Сапелка і праваабаронцы FIDH і TRIAL International перад судовым пасяджэннем па справе Юрыя Гараўскага

У судзе кантона Санкт-Гален у Швейцарыі 19 верасня пачалі судзіць экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў. Былы спецназавец даў паказанні, дзе распавёў падрабязнасці выкрадання і забойства былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Пракурор запрасіў для яго тры гады пазбаўлення волі. За працэсам назіраў праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка — ён пракаментаваў першы дзень суда.

"У першы дзень судовага пасяджэння суд дапытаў Юрыя Гараўскага і выслухаў бок абвінавачвання — пракурора і адваката сем'яў пацярпелых. Нягледзячы на спробы Гараўскага паменшыць сваю ролю ў злачынствах, учыненых групай Паўлічэнкі, пракурор застаўся на ранейшай пазіцыі і патрабаваў асуджэння абвінавачанага за саўдзел у выкраданнях людзей.

Швейцарыя — дэмакратычная краіна з незалежным судом, таму аж да абвяшчэння прысуду мы не можам выказаць здагадку, чым скончыцца працэс і які будзе вынік, але ўжо цяпер відаць, што ідэя ўніверсальнага правасуддзя вельмі запатрабаваная, таму што злачынствы па міжнародным праве не могуць заставацца беспакаранымі. Абвінавачванні ў Швейцарыі было неймаверна складана сабраць дастатковыя доказы злачынстваў 24-х гадовай даўніны, іх намаганні цяпер чакаюць ацэнкі суда. Толькі ўлады Беларусі і ніхто іншы адказныя за тое, што практычна раскрытае і расследаванае злачынства не разгледжана судом і вінаватыя не атрымалі пакарання, таму любы вынік цяперашняга суда ў Санкт-Галене паслужыць інтарэсам справядлівасці".

"Падыйшоў Паўлічэнка і стрэліў у спіну абодвум". У Швейцарыі пачалі судзіць экс-спецназаўца па справе зніклых апанентаў Лукашэнкі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства