Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 26 верасня:
Падзея: Старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі адзначае свой дзень народзінаў за кратамі. 25 верасня яму споўніўся 61 год. Як прааваабаронцы і літоўскія школьнікі павіншавалі Алеся, пачуем у рубрыцы.
Каментар: Суд над Юрыем Гараўскім у Швейцарыі аб знікненні апазіцыйных палітыкаў. Як ацэньвааюць гэты суд праваабаронцы?
Праваабарончы слоўнік: Важныя праваабарончыя даты верасня.
Каментар эксперта: Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Гданьску — выступ праваабаронцы "Вясны" Наталлі Сацункевіч пра маніторынг мірных сходаў.