viasna on patreon

Масавыя затрыманні на Гарадзеншчыне: хроніка пераследу 11 лістапада Дапоўнена

2023 2023-11-11T12:26:00+0300 2023-11-11T20:09:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/palianina_iryna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 11 лістапада збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Былую палітзняволеную Ірыну Паляніну затрымалі да суда — на выходныя яе пакінулі ў ІЧУ

Вядома, што жанчыну 8 лістапада выклікалі ў РАУС па пытанні падаўжэння прэвентыўнага нагляду, пасля чаго на волю яна так і не выйшла.

Ірына Паляніна — жыхарка Паставаў, якую асудзілі да двух гадоў калоніі. Яе абвінавацілі ў тым, што у снежні 2020 года жанчына размясціла абразлівы каментар у сацыяльнай сетцы пад фотаздымкам начальніка Пастаўскага РАУС, а таксама захоўвала дома патроны ад малакалібернай вінтоўкі. Па словах Ірыны, патроны засталіся ад бацькі.

Тэрмін Паляніна адбывала ў жаночай калоніі № 24 і ў мінулым лістападзе выйшла на волю.


З'явілася інфармацыя аб затрыманнях на Гродзеншчыне

Затрыманні адбыліся на Шчучынскім заводзе "Аўтапровад". Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, піша @Grodno_grab.

Меркаваная прычына затрыманняў — распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў (арт.19.11 КаАП).

Учора таксама затрымлівалі людзей у гарадскім пасёлку Мір і горадзе Ваўкавыску — пры гэтым ў Ваўкавыску было затрымана не менш за 10 чалавек.

У Навагрудку таксама затрыманні. Раённая газета «Новае жыццё» ў сваіх сацсетках адсправаздачылася аб новых палітычных затрыманнях — сілавікі затрымалі шэраг супрацоўнікаў ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры».

Прапагандысты пішуць, што затрыманыя «так і не зразумелі, што добра, а што дрэнна» і што яны будуць прыцягнуты да адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».


У Гродне затрымалі сямейную пару, якая падчас пратэстаў несла плакат з асуджэннем дзеянняў сілавікоў

На «пакаяльным відэа» мужчына распавёў, што выходзіў на мітынг разам з жонкай і нёс плакат, на якім нібыта напісаны паклёп і асуджэнне дзеянняў праваахоўнікаў.

Праўладны тэлеграм-канал паведаміў, што жонку жыхара Гродна адпусцілі да суда, бо ў сям'і ёсць непаўналетнія дзеці.


У Рэчыцы судзілі Карбалевічаў

У Рэчыцкім раённым судзе 10 лістапада разглядалі адміністрацыйныя справы над Алегам і Яўгеніяй Карбалевічамі. Іх абвінавачвалі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкай» прадукцыі (ч. 2 арт. 19.11 КаАП).

Судзіла сямейную пару адна і тая ж суддзя – Кацуба Марына. Яна пакарала сужэнцаў штрафамі: Алег Карбалевіч атрымаў 20 базавых велічыняў штрафу, а Яўгенія – 15 базавых. Таксама ў жанчыны канфіскавалі тэлефон, прызнаўшы яго сродкам злачынства.


Уся інфармацыйная прадукцыя  на сайце "Ганцавіцкага часу" прызнаная "экстрэмісцкай"

Адпаведнае рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Брэста 3 лістапада.

Фота: baj.by

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

Telegram-канал «Кепскiя Гены»;
Viber-суполка «Упаковка, реквизит»;
Сацсеткі «Руху "За Свабоду"»;
Сацсеткі праекту «Пра Вiцебск».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства