viasna on patreon

Затрыманні, папаўненне спісу "экстрэмісцкіх" матэрыялаў: хроніка пераследу 4 снежня

2023 2023-12-04T17:16:22+0300 2023-12-04T17:16:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kulsha_v.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі" матэрыяламі і фармаваннямі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 4 снежня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

«Хапун» у Гомелі — затрымалі як мінімум 5 чалавек

Пра гэта пішуць праўладныя тэлеграм-каналы.

Паведамляецца, што ўсе яны былі затрыманыя за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у інтэрнэце.


Палітзняволеную Вікторыю Кульшу зноў змяшчалі ў ШІЗА. За апошнія паўгода яна правяла там 70 дзён 

Вікторыя Кульша

Вікторыю двойчы за год асудзілі паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі). Апошні раз суд прызначыў жанчыне яшчэ адзін год зняволення ў дадатак да трох з паловай гадоў калоніі.

22 чэрвеня пасля чарговага жанчыну зноў этапавалі ў жаночую калонію № 24. Цяпер стала вядома, што нядаўна яе ў чарговы раз змяшчалі ў ШІЗА, за паўгода яе ўтрымлівалі там не менш за 70 дзён. Пры гэтым некалькі месяцаў таму яе змясцілі ў памяшканне камернага тыпу.

Нагадаем, раней у зарэчанскай калоніі Вікторыя адбыла мінімум 92 дні ў ШІЗА і паўгода ў ПКТ. Па інфармацыі праваабаронцаў, адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю логцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Праз галадоўкі ў яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.


Чарговае папаўненне Спіса "экстрэмісцкіх" матэрыялаў

У яго трапілі:

  • Telegram-каналы «Иван Асташин», «BelaMedia»;
  • Відэаролік «Рэжым Лукашэнкi патрабуе мiльярд ад Лiтвы. Вечаровы эфiр за 14 лiстапада»;
  • Старонка ў «Аднакласніках» «111 BREST».

У Полацку і Наваполацку было затрымана каля 40 чалавек па справе незалежнага прафсаюза «Нафтана»

Пра гэта паведамляе "Зеркало" са спасылкай на "Позірк".

«У пятніцу забралі 40 чалавек. Прыкладна палову з іх — у каго ёсць непаўналетнія дзеці — потым адпусцілі. Большасць затрыманых запалохвалі крымінальнымі справамі за прафсаюзную актыўнасць і фінансаванне пратэстаў, але для іх затрыманне і так можа скончыцца звальненнем без магчымасці працаўладкавацца пасля. Маці палохалі тым, што забяруць дзяцей у інтэрнат», — паведаміла крыніца выдання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства