viasna on patreon

Затрыманні адбываюцца па ўсёй краіне: хроніка пераследу 13-15 студзеня Дапоўнена

2024 2024-01-15T14:50:00+0300 2024-01-16T00:43:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne-15-god.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі з пачаткам новага года працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-15 студзеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Экс-старшыню партыі БНФ, палітвязня Рыгора Кастусёва перавялі на турэмны рэжым

15 студзеня суддзя суда Івацэвіцкага раёна Сяргей Кухоцкаволец прыняў пастанову зрабіць больш жорсткай меру пакарання для палітвязня Рыгора Кастусёва. З мясцовай папраўчай калоніі №22 яго перавядуць на турэмны рэжым.

Рыгор Кастусёў.

Падрабязнасці справы невядомыя. Як паведаміў зяць палітыка Дзмітрый Антончык, Рыгора Кастусёва судзілі па відэасувязі. У якую турму адправяць экс-кіраўніка БНФ (уладамі пазбаўленая рэгістрацыі) - пакуль невядома.


Супраць былога магілёўскага блогера Алеся Сабалеўскага распачалі крымінальную справу

Паводле інфармацыі @MAYDAYMog, Сабалеўскі знаходзіцца ў следчым ізалятары турмы №4 Магілёва. Яго перавялі туды пасля двух адміністрацыйных арыштаў. Нагадаем, першапачаткова ён быў затрыманы яшчэ 12 снежня.

Паводле папярэдніх звестак, на мужчыну заведзена крымінальная справа «за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Падрабязнасцяў пакуль няма.


Беларус, які 15 гадоў пражывае ў Польшчы, прыехаў на радзіму — яго жорстка затрымалі сілавікі

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне мужчыны ў Ваўкавыскім раёне. На «пакаяльным відэа» ён кажа, што з 2009 года жыве ў Польшчы, а з 2017 года мае від на жыхарства ў гэтай краіне. 6 студзеня ён з сям'ёй вырашыў прыехаць у Беларусь, дзе і быў затрыманы. Яго прозвішча - Аляксандр Мазец.

Сілавікі абвінавацілі мужчыну ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і ўдзеле ў акцыях пратэсту.


Стала вядома пра затрыманні ў аграгарадку Моталь

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра «хапун» у аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Паведамляецца, што затрыманні закранулі мясцовыя прадпрыемствы, асабліва мясны цэх.

Дакладная колькасць затрыманых выясвятляецца — праваабаронцам вядома пра як мінімум 4 чалавек.


Сілавікі затрымалі жанчыну з-за меркаванага ўдзелу ў акцыі пратэсту

Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што затрыманая ўдзельнічала ў мірнай акцыі пратэсту разам са сваёй дачкой.

Па інфармацыі "Медыязоны",  у сацяльных сетках жанчына падпісаная як Яўгенія Петрыкевіч. 


Доўгі час не выходзіць на сувязь былы магілёўскі журналіст і відэааператар Яўген Глушкоў

Па інфармацыі @MAYDAYMog, ён можа знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Апошні раз, як сцвярджаюць крыніцы, Яўген звязваўся са знаёмымі 4 студзеня. Пасля гэтага ён знік — дома ён не з'яўляўся, нікому не пісаў і не стэлефаноўваўся.

Яўген Глушкоў — былы магілёўскі журналіст, у 90-я і 2000-я працаваў на гарадскім тэлебачанні, пасля гэтага супрацоўнічаў з некалькімі гарадскімі парталамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства