viasna on patreon

Чатырнаццаць новых "экстрэмістаў", затрыманне лекара: хроніка пераследу 1-2 лютага Дапоўнена

2024 2024-02-02T16:48:00+0300 2024-02-02T19:42:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lade-zatrymanne-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1-2 лютага 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Брэсце затрыманы лекар медцэнтра ЛАДЭ

З дзясятак сілавікоў у поўным абмундзіраванні прыйшлі затрымліваць лекара анестэзіёлага-рэаніматолага медцэнтра ЛАДЭ. Пазней стала вядома, што гэта Цімур Лозка.

На «пакаяльным» відэа затрыманага жыхара Брэста прымусілі прызнацца ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, а таксама ў данатах тэлеграм-каналу NEXTA.

Прапагандысты пагражаюць лекару пазбаўленнем волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў.


ГУБАЗіК затрымліваў тыктокерку, якая ў 2022-м паўдзельнічала ў антываенным мітынгу ў Маскве


Сёння ў тыкток-акаўнце 31-гадовай блогеркі Ксеніі Марук з'явілася відэа, на роліку яна знаходзіцца ў кабінеце ГУБАЗіК.

Дзяўчына распавядае, што некалі паўдзельнічала ў антываеннай акцыі ў Маскве і была затрыманая мясцовымі сілавікамі. Пасля таго, як яна вярнулася ў Беларусь, яе затрымалі губазікаўцы, каб «разабрацца, што адбылося».

Ксенію ўжо затрымлівалі ў лютым 2023-га за ролікі, прысвечаныя ПВК «Родан». Тады яе таксама змусілі запісаць відэа і адпусцілі, піша @nashaniva.


«УНІАН», «Спадар Джыпсiнкоў», «Nо Context Belarus» — суд Чыгуначнага раёну Гомеля прызнаў «экстрэмісцкімі» адразу шэраг інтэрнет-старонак


Асобна адзначым, што «экстрэмісцкім» прызнаны сайт і сацсеткі ўкраінскага праекту «УНИАН» (у Telegram якога больш за 800 000 чалавек).


Telegram-каналы і чаты «Беларускае Радыё Рацыя Chat», «No Context Belarus»;
Twitter-старонкі «Nо Context Belarus», «Спадар Джыпсiнкоў», «Аnton Motolko», «Belarusian Најun project»;
YouTube-старонка «ЧАРГОВЫ ПАДКАСТ»;
Instagram-старонкі «belarusno», «m_for_mixacb»;
Сайт і сацсеткі праекту «Бюро»;
TikTok-старонка «m_for_mixacb».

Таксама Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

Telegram-каналы і чаты «Инклюзивная Польша», «Зрабi КУСЬ, каб вызвалiць Беларусь», «Post-Rudzik чат»;
Instagram старонкі «belaruscats», «kastus.suprac»;
Дадатак у Google Play «Радыё Свабода RFER/RL»;
Кнігі «Последние записи. Дневники 1945 года» (аўтар Гебельс, пад рэдакцыяй Галкіна), «Адольф Гитлер» (аўтар Толанд, пад рэдакцыяй Бязрукова);
Facebook старонка «Я Беларус»;
Старонка ў «Аднакласніках» «Irina Арсенькина (Прудовская)»;
TikTok-старонкі «bajki atamana», «Алекс», «Николай Тико».

Friendly fire — суд Чыгуначнага раёну Гомеля прызнаў «экстрэмісцкімі» чат праекта «Транспорт ВY» і канал са зменамі ў раскладзе аўтобусаў Гомеля

Суд Чыгуначнага раёну Гомеля нечакана прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» шэраг транспартных Telegram-каналаў, частка з якіх вядзецца дзяржаўнымі ці набліжанамі да яе структурамі. Пад «забарону» трапілі Telegram-групы і чаты:

«Транспорт ВY» (праект IBA Group з раскладам і маршрутамі аўтобусаў па ўсёй краіне, мае больш за 500 тысяч спампоўванняў у Google Play);

• «Общественный транспорт Гомеля»
 (Чат аматараў грамадскага транспарту Гомеля);

• «Гомельский транспорт»
 (Інфармацыя пра ўсе змены ў працы грамадскага транспарту Гомеля).

Ва ўсіх гэтых каналах і чатах абмяркоўваюцца толькі транспартныя пытанні і ніякіх палітычных тэм там не закранаецца.


Актывіста Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў


Гэтая сума — месячная пенсія 76-гадовага віцебскага грамадскага актывіста, піша @vicspring.

Барыс Хамайда. Фота:

Але на гэтым усё не скончылася: з Першамайскага райсуду міліцыянты зноў адвезлі яго ў пастарунак, дзя склалі яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол. Барыса Ханонавіча чакае яшчэ адзін суд — у наступны панядзелак.


У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 14 чалавек — цяпер у ім 3753 прозвішчы


2 лютага МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі Дзяніса Хахлова, якога Расія раней выдала Беларусі.

Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».


У наваполацкай калоніі прыбралі ўсе кніжкі на беларускай мове


Пра гэта распавёў былы палітвязень, які цягам месяцаў знаходзіўся ў ПК-1.

«Дарэчы, цяпер з бібліятэкі вынялі ўсе беларускія творы: гэта пачалося недзе восенню 2023 году. Палітычным нельга чытаць Алексіевіч, напрыклад.Прыбралі Купалу, Караткевіча, Коласа.

Забралі кніжнкі на замежных мовах — ангельскай, польскай, літоўскай і нават кітайскай. Пацаны пытаюцца: "А чаму нельга на кітайскай? Яны ж нашыя сябры". Ім адказваюць: "Сёння сябры, заўтра — ворагі". Усе кніжкі толькі на рускай мове"».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства