viasna on patreon

У Беларусі пачалі судзіць за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці"

2024 2024-02-02T16:32:59+0300 2024-02-02T17:06:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/20211022_mn_sapelka-6176.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у выніку "хапуна" 23-24 студзеня, падчас якога затрымалі больш за 200 чалавек па ўсёй Беларусі, некалькі чалавек асудзілі паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП – "выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам". Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся. Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе новую рэпрэсіўную практыку беларускіх уладаў.

Павел Сапелка
Павел Сапелка

Праваабаронца мяркуе, што хутчэй за ўсё гаворка ідзе аб прыцягненні да адказнасці грамадзян, якія скарысталіся дапамогай у рамках ініцыятывы падтрымкі сем'яў палітвязняў.

"Гэта адвольны пераслед людзей, якія не парушылі ніякіх юрыдычных правілаў, а менавіта незаконнай мэты расходавання сродкаў падтрымкі для "ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці або іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам". У дадзеным выпадку гэта з'яўляецца перадумовай для пераследу.

Дарэчы, палітыка Беларусі ў галіне рэгулявання замежнай і міжнароднай дапамогі неаднаразова была прадметам крытычнай ацэнкі праваабаронцаў і міжнародных арганізацый, паколькі яна замахвалася на многія неад'емныя правы і свабоды, напрыклад, на свабоду асацыяцый і свабоду меркаванняў і іх выказвання".


Калі Вас прыцягвалі да адказнасці паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП ці Вам вядомы падрабязнасці пераследу паводле гэтага артыкула, паведамце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo.

"Хто дапамагае з перадачамі?" Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

"Вясна" распавядае, што цяпер вядома пра масавы пераслед родных палітзняволеных, а праваабаронца Павел Сапелка каментуе рэйд КДБ і нагадвае пра важныя меры бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць пераследа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства