viasna on patreon

Мужчыну асудзілі да "хіміі" за некалькі рэпостаў пра Лукашэнку ў "Аднакласніках"

2024 2024-04-16T16:22:02+0300 2024-04-16T16:22:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/adnaklasniki_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Стала вядома, што 21 сакавіка 2024 году ў судзе Гродненскага раёну вынеслі прысуд Уладзіміру Мікулічу. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хіміі").

Мужчына прызнаў віну. Паводле версіі абвінавачання, ён перапосціў у "Аднакласніках" некалькі публікацый, якія нібыта зневажалі Лукашэнку. Гэта былі ролікі пабліку "Беларусь политическая", а таксама тэкст і фота пабліка "STOP LUKA". 

Справу разглядаў суддзя Віталь Сініла. Таксама ён пастанавіў канфіскаваць у Мікуліча тэлефон. Мужчыну вызвалілі з-пад варты да адбыцця пакарання ў ПУАТ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства