Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Каментар эксперта: Камітэт па правах людзей з інваліднасцю ААН разгледзеў у Жэневе даклад уладаў Беларусі аб выкананні Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю. Пра паседжанне ў Жэневе і шырэй пра праблемы людзей з інваліднасцю ў беларусі размаўляем з дырэктарам Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргеем Драздоўскім:
"Амаль што ўся інфармацыя па інваліднасці схавана".
Асоба: Дзмітры Есяневіч — актор тэатра і кіно, які нядаўна быў эвакуяваны з Беларусі.
Падзея: Як у Беластоку прайшла чарговая акцы салідарнасці з палітвязнем Анджэем Пачобутам.