Навіны на тэму: права на здароўе
20.11.2024 Калегія адвакатаў Нью-Ёрка заклікае прыняць неадкладныя меры для вызвалення беларускіх палітвязняў
У заяве выказваецца сур'ёзная заклапочанасць у сувязі з працяглымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, асабліва сістэматычным жорсткім абыходжаннем з палітычнымі зняволенымі пры рэжыме Аляксандра Лукашэнкі.
11.10.2024 Як даведацца пра стан здароўя зняволенага: рэкамендацыі для сваякоў і адвакатаў
У пенітэнцыярных установах Беларусі ўтрымліваюцца дзясяткі тысяч чалавек, каля паўтары тысячы з іх — палітвязні.
04.09.2024 У палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк рэзка пагоршыўся стан здароўя
Яна пакутуе ад рэзкіх боляў збоку жывата, але медыцынскую дапамогу ёй не аказваюць.
29.08.2024 "Ніхто не даведаецца, што ты там пабіты сядзіш". Былы палітвязень пра жорсткія ўмовы ў "Віцьбе"
Мікалай распавёў "Вясне", як зняволеных пазбаўляюць права на медыцынскую дапамогу і прымушаюць выконваць цяжкую працу, а таксама пра пра даносы за беларускую мову.
27.08.2024 Праваабарончая праграма "Вясна"
Сяргей Драздоўскі: "Амаль што ўся інфармацыя па інваліднасці схавана"
13.08.2024 "Вясна" звярнулася ў Працоўную групу па адвольных затрыманнях з нагоды пагаршэння здароўя Паўла Кучынскага
Нягледзячы на анказахворванне, палітзняволенага Паўла Кучынскага ўтрымліваюць у зняволенні больш за два гады.
18.07.2024 "Такі дыягназ ва ўмовах Паліны — як смяротны прысуд". У палітзняволенай Шарэнды-Панасюк выявілі хранічны панкрэатыт
Нядаўна сваякі Паліны атрымалі афіцыйны адказ ад адміністрацыі жаночай калоніі № 24, у якім пазначана, што ў жанчыны дыягнаставалі "хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці".
01.07.2024 "Звычайна лісты даходзілі рэгулярна". Ад Рыгора Кастусёва няма лістоў паўтара месяца
Зяць палітыка Дзмітрый Антончык паведаміў "Вясне", што ад пачатку траўня на волю ад Рыгора не дайшоў ніводны ліст — раней такога вялікага перапынку ў ліставанні не было.
28.05.2024 Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да Беларусі з запытам аб сітуацыі са здароўем Паўла Кучынскага
Адпаведную інфармацыю накіравалі юрысты "Вясны".
28.05.2024 "Як захаваць сябе ў час працяглага зняволення?" Адкрыты запіс падкаста "Вясна прыйдзе" ў Дзень палітвязняў Беларусі
ПЦ "Вясна"і прэзентуе адкрыты запіс падкаста "Вясна прыйдзе", зроблены ў Дзень палітвязняў Беларусі 21 траўня.
23.05.2024 "Вяртайце сябе ў "тут і цяпер": як пацярпелыя ад рэпрэсій беларусы спраўляюцца з псіхічнымі праблемамі
"Вясна" працягвае публікаваць гісторыі, у якіх ахвяры палітычных рэпрэсій прыводзяць парады і распавядаюць, што ім самім дапамагло справіцца з псіхічнымі засмучэннямі.
23.05.2024 Леанід Судаленка: "У калоніі можна страціць не толькі сваё здароўе, а нават жыццё"
Праваабаронца Леанід Судаленка ў сваім выступе згадаў імёны зняволеных "вясноўцаў".
22.05.2024 "Жыццё ў пенітэнцыярных установах грунтуецца на гвалце". Праваабаронца "Вясны" — на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі
У шведскай сталіцы 21–22 траўня праходзіць Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі.
22.05.2024 "Няма нічога горшага, чым захварэць у калоніі", — Дар'я Афанасьева пра меддапамогу ў зняволенні
Былая палітзняволеная, фем-актывістка Дар'я Афанасьева распавяла пра працэс выдачы таблетак у калоніі, за якім трэба адстаяць у велізарнай чарзе нават у мароз, а таксама пра тое, праз што праходзяць у калоніі зняволеныя, якія хварэюць на астму.
21.05.2024 Былы палітвязень Пятро Марчанка: "Медыцына ў зняволенні — гэта справа заўсёды безнадзейная"
Былы палітзняволены і музыка Пятро Марчанка ўзгадаў, як у СІЗА захварэла адразу ўся камера, але лекара ім так і не выклікалі.