viasna on patreon

Пададзеная апеляцыйная скарга па справе датычнага да гвалтоўных знікненняў сахраўца Юрыя Гараўскага

2024 2024-09-24T16:36:50+0300 2024-09-24T17:16:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/garauski-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрысты міжнародных праваабарончых арганізацый ад імя пацярпелых сваякоў падалі апеляцыйную скаргу на рашэнне швейцарскага суда, які вынес апраўдальны прысуд экс-байцу беларускага САХР Юрыю Гараўскаму. Гараўскі ў 2019 годзе добраахвотна заявіў пра сваё дачыненне да выкрадання апазіцыйных палітыкаў – былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага.

Акруговы суд Роршаха 28 верасня 2023 года пасля двухдзённага пасяджэння агучыў рашэнне – апраўдаць Юрыя Гараўскага паводле артыкула аб знікненні людзей, а таксама паводле артыкула аб увядзенні правасуддзя ў зман. У час суда пракурор запытваў для яго тры гады пазбаўлення волі.

Былога сахраўца Юрыя Гараўскага апраўдалі па справе аб знікненні апазіцыйных палітыкаў

28 верасня 2023 года суд агучыў рашэнне — апраўдаць беларуса. Яго судзілі ў межах універсальнай юрысдыкцыі.

Пра тое, ці магчыма адмяніць рашэнне суда, які праходзіў у межах універсальнай юрысдыкцыі, і пра цяжкасці ў зборы дадатковых аргументаў распавядае кіраўнік аддзела краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Ілля Нузаў:

"Мы падалі апеляцыю ў вызначаны тэрмін пасля таго, як суд першай інстанцыі падаў нам пісьмовае рашэнне з указаннем падстаў. Апеляцыйны суд не абмежаваны ў сваім разглядзе. Апеляцыя можа аспрэчваць усё: памылкі ў тлумачэнні закона, няпоўную або няправільную ацэнку абставінаў справы і / або неправамернасць рашэння. Такім чынам, мы можам прадставіць новыя доказы, якія дэманструюць наўпроставае дачыненне Юрыя Гараўскага да знікненняў.

Не думаю, што разгляд працягнецца доўга, паколькі і сам суд, які не прызнаў Гараўскага вінаватым, доўжыўся ўсяго толькі два дні. Вядома, ёсць і фактычныя, і юрыдычныя моманты, за якія можна ўчапіцца, але трэба адзначыць, што вельмі цяжка цяпер адшукаць нейкія новыя істотныя доказы, вельмі шмат прайшло часу".

Илья Нузов, руководитель отдела Восточной Европы и Центральной Азии в Международной федерации за права человека (FIDH).
Ілля Нузаў, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH)

Ілля Нузаў лічыць, што ў юрыдычнай плоскасці суд дапусціў некаторыя памылкі. Напрыклад, гэта можа тычыцца трактоўкі закона аб гвалтоўных знікненнях. Суддзя вырашыў, што калі ў Гараўскага быў намер забіць ахвяр, то гэта не раўназначна адвольнаму затрыманню, а хутчэй за ўсё непрадстаўленню інфармацыі аб іх месцазнаходжанні. Суд палічыў, што калі ён хацеў іх забіць, то ў яго не было жадання папярэдне іх затрымліваць і хаваць інфармацыю аб іх месцазнаходжанні.

Ёсць і іншыя калізіі ў трактоўцы заканадаўства, скажам у Канвенцыі аб гвалтоўных знікненнях, на якія звярнулі ўвагу юрысты.

"Таксама маюцца сумневы, што суд слушна ацаніў матывацыю Гараўскага, паколькі там былі рознагалоссі і нестыкоўкі ў яго паказаннях, якія былі спачатку дадзеныя пракурору і потым прагучалі на судзе. Суд палічыў што Гараўскі гэта рабіў наўмысна, каб атрымаць палітычны прытулак. Але гэта дзіўна, што чалавек некалькі разоў на сябе паказваў, як на ўдзельніка гэтага злачынства, з тым каб атрымаць прытулак.

Таксама мы лічым, што пераклад паказанняў Гараўскага быў не зусім якасны. Магчыма праз гэтае ў суддзі паўсталі падазрэнні, што Гараўскі ўводзіў іх у зман. І гэта таксама адзін з нашых аргументаў для апеляцыі", – каментуе Ілля Нузаў.

Ілля Нузаў таксама лічыць важным аргументам, што судовыя выдаткі, якія бок, што прайграў, павінен будзе аплаціць, у Швейцарыі каштуюць нямала.

"І гэта мы таксама ўзважваем, і шукаем важкія аргументы, каб пераканаць, што суд ніжэйшай інстанцыі дапусціў памылкі. Гэта рызыка, бо сума можа быць у некалькі дзясяткаў тысяч еўра", – дадае Нузаў.

"Падышоў Паўлічэнка і стрэліў у спіну абодвум". У Швейцарыі пачалі судзіць экс-спецназаўца па справе зніклых апанентаў Лукашэнкі

У Швейцарыі 19 верасня пачалі судзіць экс-байца беларускага САХР Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў пра сваё дачыненне да выкрадання апазіцыйных палітыкаў. Працэс пачаўся ў судзе кантона Санкт-Гален.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства