viasna on patreon

Жыхара Міёраў Віктара Шульгу затрымалі за распаўсюд улётак з партрэтамі зьніклых беларускіх палітыкаў

2004 2004-07-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пастарунку сябра АГП Віктара Шульгу абшукалі, не паказаўшы дазволу на асабісты ператрус, ды запатрабавалі прадставіць рэгістрацыйныя дакумэнты раённай партыйнай суполкі. Міліцыянты пакінулі сабе копіі сьпісаў усіх сяброў АГП на Мёршчыне, а рэшту ўлётак з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага ды Зьмітра Завадзкага сканфіскавалі.

Цяпер, на думку спадара Шульгі, прозьвішчы партыйцаў супрацоўнікі міліцыі перададуць у райвыканкам, і ня выключана, што неўзабаве сябры АГП будуць мець праблемы на працы, асабліва з улікам цяперашняе кантрактнае сыстэмы. Што да самога Віктара Шульгі, то пратакол пра ягонае затрыманьне ўжо перададзены на разгляд раённае адміністрацыйнае камісіі. Прычым міліцыянты папярэдзілі, што будуць настойваць, каб яго пакаралі грашовым штрафам. (Радыё Свабода)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства