viasna on patreon

2 ліпеня ўвечары ў Быхаве былі затрыманыя Уладзімір Шанцаў і Анатоль Заўялаў

2004 2004-07-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Быхаве Магілёўскай вобласьці ўвечары 2 ліпеня міліцыянты затрымалі старшыню Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Шанцава і сакратара Магілёўскага абкаму ПКБ Анатоля Заўялава, -- паведаміла Радыё Свабода.

Прадстаўнікі палітычных партыяў, якія ўваходзяць у народную кааліцыю “5+”, прыехалі з Магілёва ў раённы цэнтар для сустрэчы з быхаўскім актывам. Аднак перад гэтым магілёўцы раздавалі кааліцыйныя ўлёткі мінакам на вуліцы, і ў гэты момант міліцыянты затрымалі двух актывістаў.

На Анатоля Заўялава, які меў амаль паўтары тысячы асобнікаў кааліцыйных улётак, складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэньні. Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе ўлётак, якія, паводле міліцыянтаў, не ўтрымлівалі поўных выходных дадзеных.

Уладзімір Шанцаў і ягоныя калегі моцна шкадуюць з той нагоды, што міліцыянты канфіскавалі ўлёткі. Да таго ж, у сувязі з 3-гадзінным затрыманьнем былі сарваныя сустрэчы з актывам у Быхаве і Слаўгарадзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства