2 ліпеня за распаўсюд друкаванай прадукцыі былі затрыманыя чатыры актывісты руху "Зубр"
Актывісткі руху Дар'я Малдаванава і Кацярына С. былі затрыманыя ў цэнтры Менска за распаўсюд чарговага выпуска газеты "Зубр". Іх даставілі ў Цэнтральнае РУУС. Праз дзве гадзіны яны былі адпушчаны. Газеты сканфіскавалі.
Яшчэ дзве актывісткі руху "Зубр" Алена Шпіронак і Юлія Аўгусціновіч былі затрыманыя ў Баранавічах. На вуліцы іх спынілі міліцыянты і даставілі ў Баранавіцкае ГУУС. Там супрацоўнікі міліцыі абшукалі заплечнікі, у якіх знайшлі некалькі соцен улётак. У дачыненні дзяўчын былі складзеныя пратаколы па артыкуле 143 КаАП.
3 ліпеня за распаўсюд друкаванай прадукцыі была затрыманая актывістка "Зубра" Любоў Кучынская. Яна была дастаўлена ў Цэнтральнае РУУС. Там яе пратрымалі больш за дзве гадзіны. Па словах Кучынскай, міліцыянты не склалі пратакол затрымання. Таксама міліцыянты забралі ў яе газеты і штамп без складання пратакола канфіскацыі.
www.zubr-belarus.com