viasna on patreon

Мінюст узяўся за партыі Народнай кааліцыі “Пяцёрка-плюс”. Ад Партыі БНФ запатрабавана падаць дакументы на рэгістрацыю свайго сяброўства ў кааліцыі

2004 2004-07-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Партыя БНФ атрымала ліст з Мінюсту за подпісам першага намесьніка міністра А.С. Петраша (на рускай мове), у якім сказана: “Сыходзячы з паведамленьняў СМІ і сеткі Інтэрнэт, на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь створаная і дзейнічае Народная кааліцыі “5+”, куды ўваходзіць і Партыя БНФ.
Згодна тлумачальнага слоўніка рускай мовы С.І. Ожэгава і Н.Ю.Шведавай, кааліцыя – гэта аб’яднаньне, саюз (дўзяржаваў, партыяў) дзеля дасягненьня агульнай мэты. Аналагічнае тлумачэньне даецца і ў іншых слоўніках.
Заканадаўства Рэспублікі Беларусь дазваляе ствараць саюзы (асацыяцыі) партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў і іншых юрыдычных асобаў.
Дзейнасьць незарэгістраваных саюзаў (асацыяцыяў) забароненая.
Пры такіх абставінах Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прапануе Сойму парты прыняць адпаведнае рашэньне і юрыдычна аформіць (інстытуцыяналізаваць) дзейнасьць “Народнай кааліцыі “5+” – прасдставіўшы дакументы пра яе рэгістрацыю ў рэгіструючы орган да 15.08.2004.
Адначасова прапануем прыпыніць свой удзел у дзейнасьці незарэгістраванага фармаваньня да вырашэньня пытаньня аб ягонай рэгістрацыі ва ўсталяваным парадку.
У адваротным выпадку Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь бу3дзе разглядаць удзел партыі ў дзейнасьці вышэйзгаданага аб’яднаньня як грубае парушэньне заканадаўства аб палітычных партыях”.

Аналагічны ліст атрыманы і Аб’яднанай грамадзянскай партыяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства