ПРАЦЭС ПА ЛІКВІДАЦЫІ ПАРТЫІ ПРАЦЫ ПАЧНЕЦЦА 12 ЛШЕНЯ
12 ліпеня 2004 года ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь пачнецца працэс па лікідацыі Партыі Працы. Партыя Працы зьяўляецца адной з пяці дэмакратычных партыяў, якія ўваходзяць у Народную кааліцыю 5+. Такім чынам, па меркаваньні старшыні Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, такое рашэньне міністэрства юстыцыі зьяўляецца палітычна матывіваваным. У сукупнасьці з апошнім папярэджаньнем, вынесеным Партыі БНФ, а таксама спробай прымусіць іншыя дэмакратычныя палітычныя партыі абмежаваць сваю актыўнасьць перад выбарамі ў парламент, Праваабарончы Цэнтр “Вясна” расцэньвае гэта як грубае парушэньне палітычных правоў грамадзянаў краіны з боку выканаўчых уладаў Беларусі, беларускага рэжыму, напярэдадні парламенцкіх выбараў.
Інфармацыйны аддзел Праваабарончага цэнтру “Вясна”