viasna on patreon

У Берасьці затрымана 4 юнакі “За распаўсюд літаратуры палітычнага характара”

2004 2004-07-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 ліпеня 2004 году а 17:45 ў Берасьці былі затрыманыя 4 юнака, Павал Хівук, Павал Дземідзюк, непаўнагадовы Міхась Ільін і Алесь Вашчулка, Каля кінатэатру «Беларусь», што па вуліцы Савецкай, яны распаўсюджвалі газэты «ЗУБР», «ОСВОБОЖДЕНІЕ» і кнігу «Беларусь: нераскрытыя злачынствы найноўшай гісторыі».
Акцыя працягвалася нядоўга, ужо праз 15 хвілін нехта ў цывільным выклікаў міліцыю. Пакуль чакалі патрульную машыну хлопцы здолелі патэлефанаваць на «Вясну» і паведаміць аб сваім затрыманьні. Ня меньш аператыўна за міліцыю на месца затрыманьня прыбылі старшыня Берасьцейскага абласнога аддзяленьня «Праваабарончага Цэнтру «Вясна» Уладзімір Вялічкін і маці непаўнагадовага затрыманага.
У сваім рапарце адзін з міліцыянтаў, якія праводзілі затрыманьне, напісаў: “Распространяли литературу политического характера”. Пасьля чаго затрыманых адвезлі ў Ленінскі РАЎС г. Брэста, дзе затрыманыя заявілі Уладзіміра Вялічкіна сваім прадстаўніком, а непаўнагадовы адмовіўся размаўляць з міліцыянтамі без маці.
Далей былі канфіскаваныя 150 улётак (газетаў «ЗУБР») і 10 брашураў (кніжак кнігу «Беларусь: нераскрытыя злачынствы найноўшай гісторыі»). Аб чым міліцыянты склалі «АКТ ІЗ'ЯТІЯ».
Затрыманых адпусьцілі а 18:50. На развітаньне Уладзіміру Вялічкіну, прадстаўніку інтарэсаў затрыманых, сказалі, што адпускаюць іх да прыняцьця рашэньня вышэйстаячым кіраўніцтвам, і што аб прынятым рашэньні паведамяць дадаткова.

13 ліпеня 2004 году
За дадатковай інфармацыяй зьвяртацца ў
Брэсцкае абласное аддзяленне
грамадскага аб'яднаньня
"Праваабарончы цэнтр "Вясна":

(+37529) 722-35-41
Уладзімір Вялічкін;

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства