Намесьнік старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Людміла Гразнова стала “невыяздной” у выніку сваёй палітычнай дзейнасьці.
7 ліпеня Людміла Гразнова атрымала з пашпартнага стала Партызанскага раёну дакумент наступнага зьместу: “на падставе арт. 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 02.06.1992 года “Аб парадку выезда з Рэспублікі Беларусь і ўезда ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь” выезд за мяжу Вам часова абмежаваны. Дадзеныя абмежаваньні дзейнічаюць да прыпыненьня абставінаў, якія перашкаджаюць выезду”.
“Абставіны”, якія не даюць магчымасьць Людміле Гразновай выязджаць за мяжу зьвязаныя з яе палітычнай дзейнасьцю – у красавіку 2004 года Людміла Гразнова з’яўлялася адным з арганізатараў Чарнобыльскага шляху, яе абвінавацілі ў парушэньні артыкула 167.1- ч.2 КаАП РБ (парушэньне парадку і арганізацыі правядзеньня масавых мерапрыемстваў), і суддзя суда Савецкага раёну Руслан Казадаеў аштрафаваў Людмілу Гразнову на 225 базавых велічынь (больш за 2000 доллараў).Людміла Гразнова абскарджвала гэтае рашэньне, але Мінскі Гарадскі суд не задаволіў яе скаргу.