viasna on patreon

Наваполацкія міліцыянты афармляюць пратаколы затрыманьня “заднім чыслом”.

2004 2004-07-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24.06.2004 актывісты мясцовай кааліцыі 5+ Дзмітрый Салаўёў, Аляксей Трубкін і Іна Барысевіч былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі, дастаўлены ў Наваполацкі ГАУС, дзе у Салаўёва забралі 1710 улётак супраць трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну. Пры гэтым не былі складзены ні пратаколы затрыманьня, ні адміністратыўныя пратаколы а Салаўёву не выдалі копію пратаколу выманьня ў яго ўлётак. Назаўтра ж, 25.06.2004 Салаўёў аднёс у пракуратуру Наваполацка скаргу на незаконныя дзеяньні міліцыянтаў. І вось з пракуратуры прыйшоў адказ, зь якого вынікае, што міліцыянты склалі пратаколы затрыманьня заднім чыслом – “К материалам проверки приобщены также протоколы административного задержания гр-н Соловьева Д. С., Трубкина А. А. и Борисевич ?#152;. В., которые, как указано в протоколах, от подписи в них отказались” Насамрэч яны не толькі не адмаўляліся падпісваць пратаколы, але дадзеныя пратаколы і не были складзеныя падчас знаходжаньня затрыманых у дзяжурнай часткі ГАУС.
І толькі з адказу пракуратуры Дзмітрый Салаўёў даведаўся, што “30.06.2004 ст. участковым инспектором Новополоцкого ГОВД майором милиции Федоровичлім А. А. в отношении гр-на Соловьева Д. С. составлен протокол об административном правонарушении по ч.3 ст. 172 КоАП Республики Беларусь, который для рассмотрения по существу направлен в административную комиссию при Новополоцком горисполкоме. Согласно сделанной в протоколе записи гр-н Соловьев Д. С. от дачи объяснений по существу правонарушения и подписи в протоколе об административном правонарушении отказался”
Вось столькі цікавага можна даведацца з лістоў з пракуратуры. А то б маглі ўжо накласьці штраф, а Салаўёў бы і не ведаў, бо ні Федаровіча А. А., ні складзенага пратакола ніколі ён не бачыў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства