viasna on patreon

Дэмакратычныя партыі вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій

2004 2004-07-20T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмакратычныя партыі вылучылі ў склад акруговых выбарчых камісій 212 сваіх прадстаўнікоў.

БСДГ – 23 чалавекі;
ПКБ – 78 чалавек;
АГП – 61 чалавек;
Партыя БНФ – 50 чалавек;

Вылучыць сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій зьбіраюцца і БСДП (НГ), рашэньне аб іх вылучэньні будзе прымацца заўтра. Партыя плануе вылучыць каля 80 сваіх сябраў у склад акруговых камісіій. Партыя працы, таксама зьбіраецца вылучаць каля 29 чалавек.
Сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых камісій вылучылі і некаторыя грамадскія аб’яднаньні. РГА “Ленінскі камуністычны саюз моладзі Беларусі” вылучыў 18 сваіх сябраў. ГА БНФ “Адраджэньне” – 37 чалавек.

Варта нагадаць, што вылучэньне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій, у адпаведнасьці з зацьверджаным Цэнтральнай камісіяй каляндарным планам, будзе працягвацца да 30 ліпеня ўключна.

Падчас сваёй прэс-канферэнцыі Старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына агучыла свае крытэрыі адбору прэтэндэнтаў у сябры акруговых камісій. Згодна з яе меркваньнем, камісіі непавінны фармавацца па прынцыпу, хто хутчэй падаў дакументы. Лідзія Ярмошына лічыць, што перавага пры адборы павінна аддавацца людзям з юрыдычнай адукацыяй, якія маюць досьвед працы ў камісіях.

Як адзначыў юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч: “Рашэньне аб уключэньне асобы ў камісію адбываюцца ў яе адсутнасьць. На суразмоўе у Прэзідыум абласных саветаў прэтэндэнтаў на працу ў камісіі таксама ніхто не выклікае. Цікава, адкуль органы, фармуючыя акруговыя камісіі, ведаюць, якую адукацыю мае прэтэндэнт і ці мае ён досьвед працы ў выбарчых кампаніях. Пісьмова замацаваных крытэрыяў адбору ў склад камісій таксама не існуе. Не прадугледжаны парадак абсарджаньня рашэньняў органаў, якія ствараюць камісіі ў судовым парадку. Усё гэта на практыцы прыводзіць да таго, што дэмакратычныя палітычныя партыі і грамадскія аб’яднаньні не маюць сваіх прадстаўнікоў у складзе выбарчых камісій. Самі камісіі робяцца макісмальна залежнымі ад уладнай выканаўчай вертыкалі”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства