У Гомелі акцыя пратэсту супраць 10-ых угодкаў прэзідэнцтва А. Лукашэнкі прайшла без затрыманьняў
https://spring96.org./be/news/1424
2004
2004-07-21T10:00:00+0300
2004-07-21T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Гомелі мела жартоўны характар. Пра гэта паведаміў сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Анатоль Паплаўны. У 18.00 да Цэнтральнага ўнівермагу г.Гомеля выйшла моладзь, трымаючы ў руках партрэты А. Лукашэнкі быццам бы “выказваючы вялікую любоў да прэзідэнта”. Але пры гэтым выявы прэзідэнта былі апушчаны ніжэй пояса. Начальнік міліцыі Цэнтральнага раёну Стрыжнёў пагражаў пачаць затрыманьні, але пасьля перадумаў, бо стаяць з партрэтамі А.Лукашэнкі ў публічным месцы не забаронена.
Інфармацыйны аддзел ПЦ “Вясна”