Праваабаронцы личаць судовыя пакараньні ў адносінах да ўдзельнікаў акцыі пратэсту неапраўдана жорсткімі. Сьпіс пакараных павялічваецца
Праваабарончы Цэнтр «Вясна» лічыць судовыя пакараньні ў адносінах да ўдзельнікаў ўчорашняй акцыі пратэсту неапраўдана жорсткімі. Фактам неапраўданага дзікунства лічыць пакараньне адной з удзельнікаў акцыі Настасьсі Азаркі старшыня Праваабарончага Цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. Тым больш незразумела, што арышт 5 сутак у адносінах да дзяўчыны прысудзіла судзьдзя-жанчына – Алена Крайчык. «У прыёмніку-разьмеркавальніку няма ніякіх умоваў для ўтрыманьня жанчынаў, – лічыць Алесь Бяляцкі, -- Апроч судовага пакараньня дадаюцца яшчэ пакуты бытавога зьместу, якія прыніжаюць асобу. Я думаю, што судзьдзя ніколі б не прыймала такое рашэньне, калі б хоць на нейкі час сама апынулася на месцы пакараных. Урэшце, увесь судзейскі склад сёньняшняга «судзілішча» бярэ на сябе занадта вялікую адказнасьць, бо гісторыя нашай краіны не канчаецца толькі панаваньнем Лукашэнкі. І калі-небудзь учорашнія падзеі і сёньняшнія суды атрымаюць зусім іншую прававую ацэнку», лічыць праваабаронца.
Такім чынам, сьпіс пакараных папоўніўся.
Азарка Натальня – 5 сутак зьняволеньня.
Кучынская Любоў – асуджаная на штраф 20 базавых адзінак, суддзя Скугарава.
Сянкевіч Артур асуджаны на 10 сутак арышту, суддзя Казадаеў.
Лятко Сяргей асуджаны на 20 базавых вялічынь штрафу, суддзя Абдулін.
Кліўко Ігар, асуджаны на 3 сутак зьняволеньня, суддзя Казадаеў.
Незаўцаў Ігар, асуджаны на 5 сутак зьняволеньня, суддзя Скугарава.
Афнагель Яўген, асуджаны на 10 сутак зьняволеньня, суддзя Скугарава.
Мікуловіч Павел асуджаны на 20 базавых вялічынь, суддзя Казадаеў.
Паўлючэнка Фёдар, папярэджаны суддзём Казадаевым.