viasna on patreon

Прадстаўнік фонду імя Стэфана Баторага была недапушчаная на тэрыторыю Беларусі

2004 2004-07-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 ліпеня Агнэшку Камароўску, кіраўніка беларускіх праграмаў Фундацыі імя Стэфана Баторага (Польшча), якая прыбыла ў рабочую камандзіроўку ў Менск, не пусьцілі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

Супрацоўнікі пашпартна-візавай службы аэрапорту “Менск-2” паведамілі спн.Камароўскай, што ў Беларусі яна непажаданая асоба і папрасілі пакінуць краіну. Яны настойвалі на тым, каб спн.Камароўска за свой кошт набыла квіток да Вены і адтуль дабіралася да Варшавы.

Па інфармацыі Беларускай службы Радыё Свабода, Агнэшка Камароўска правяла ноч з 22 на 23 ліпеня ў аэрапорце “Менск-2”, паведамляе Радыё Свабода

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства