viasna on patreon

З «Газетай Слонімскай» змагаюцца пры дапамозе ваенкамату?

2008 2008-04-25T13:08:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Днямі галоўнаму рэдактару «Газеты Слонімскай» Віктару Валадашчуку ўручылі павестку на вайсковыя зборы. Тэрмін правядзення «зборавых мерапрыемстваў» прыпыдае акурат на напружаны для рэдакцыі час — скасаванне дамовы арэнды і заканчэнне ліцэнзіі на раздробны гандаль.

22 красавіка Віктара Валадашчука выклікалі ў Слонімскі раённы ваенны камісарыят і ўручылі павестку. Начальнік гэтай установы паведаміў, што накіраваць журналіста на зборы «парэкамендаваў» абласны ваенкамат. Просьбы рэдактара перанесці зборы на больш позні тэрмін засталіся без увагі.

«Зборы будуць праходзіць з 20 траўня да 15 чэрвеня. Акурат 1 чэрвеня з рэдакцыяй скасоўваюць дамову арэнды, а 25 чэрвеня сканчаецца тэрмін нашай ліцэнзіі на раздробны гандаль», — нагадаў журналіст у гутарцы з прэс-службай БАЖ. Ён упэўнены, што гэта працяг спланаванай аперацыі па ўдушэнні адзінай зарэгістраванай недзяржаўнай газеты Гродзеншчыны.

«Калі б я быў на месцы, я б, магчыма, змог неяк справіцца з гэтымі праблемамі. Яны выбралі вельмі „ўдалы“ момант, каб не даць мне гэтага зрабіць», — кажа журналіст.

Віктару Валадашчуку сёлета споўніцца 50 гадоў, і ў яго гіпертанія. У ваенкамаце гэтыя факты пакінулі без увагі, заявіўшы, што прадстаўнікі малодшага афіцэрскага складу, да якога належыць журналіст, падпадаюць пад зборы да 55 гадоў. Пасля 30 гадоў рэдактара ані разу не забіралі на вайсковыя зборы, а аднаго з супрацоўнікаў рэдакцыі «ГС» ваенкамат нават «перадумаў» забіраць — з апасенняў, што той потым «нешта напіша».

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства