Моладзь БНФ правяла акцыю абароны помніка Максіма Багдановіча
29 красавіка моладзевыя актывісты Партыі БНФ зладзілі ў сталіцы акцыю пратэсту супраць дэмантажу помніка Максіма Багдановіча ў сквэры Нацыянальнага Тэатра Опэры і Балету.
Каля 50 чалавек сабраліся ў сквэры Янкі Купалы. Акцыю аздобілі 300 чырвоным тульпанаў, фотавыявы помніка Максіма Багдановіча, гукі дуды пана Ськіргайлы-Палянэцкага і ... сапраўдны Максім Багдановіч, які чытаў свае вершы, распытваў людзей, што здарылася з помнікам.
Людзі прайшлі да месца, дзе раней знаходзіўся помнік, засьпявалі песьні на вершы паэта, запалілі сьвечкі і ўсклалі тульпаны да агароджы вакол месца, дзе стаяў помнік. Перад прысутнымі выступіў старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.
Акцыю суправаджалі 7 супрацоўнікаў КДБ у цывільным. Непадалёку знаходзіўся аўтазак.