Аб'яднаныя дэмсілы сфармавалі спіс для акруговых выбарчых камісій
Аб'яднаныя дэкратычныя сілы сфармавалі спіс асобаў, якіх яны прануюць уключыць у акруговыя выбарчыя камісіі. У яго ўвайшлі такія вядомыя дзеячы, як спікеры Вярхоўнага Савета Станіславаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб, былыя міністры Аляксандр Сасноў і Павел Казлоўскі, а таксама былыя дэпутаты, старшыні гарсаветаў і г.д. БелаПАН нагадвае, што Цэнтравыбаркам адхіліў падрыхтаваныя Аб'яднанымі дэмсіламі (АДС) праекты дакументаў, накіраваных на дэмакратызацыю выбарчага працэсу ў рамках дзейснага заканадаўства. Тым не менш, АДС патрабуе ўключыць кандыдатаў у склад акруговых камісій і называе гэта мінімальнай умовай дэмакратычнасці выбараў.
Дарэчы, у дэмакратычным спісе толькі па адным кандыдаце ў склад кожнай акруговай камісіі. Канчатковы варыянт спісу кандыдатаў на ўключэнне ў склад акруговых выбарчых камісій будзе зацверджаны на паседжанні Палітычнай рады АДС 8 чэрвеня.