viasna on patreon

Гомельшчына: партыйцаў і грамадскіх актывістаў дапытваюць адносна датычнасьці да выбуху

2008 2008-07-17T13:02:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 ліпеня у Калінкавічах у дзьверы кватэры Дзяніса Рабянка пазваніў участковы міліцыянт Э.І. Драбышэўскі і сказаў, што яму тэрмінова трэба паразмаўляць з Дзянісам Леанідавічам. Маці Дзяніса адказала, што яго няма дома. Участковы сказаў, што хоча зайсьці і паглядзець, ці няма сына дома на самой справе. Маці адказала, што дзьверы яму не адчыніць, і ён сышоў.

15 ліпеня ў паштовай скрыні Дзяніс Рабянок знайшоў позву, дзе ўсё той жа участковы Э. І. Драбышэўскі выклікаў Дзяніса на 16 ліпеня а 10.00. на допыт у якасьці сведкі. Дзяніс вырашыў пайсьці. У прызначаны час Дзяніс быў у кабінеце участковага Э.І. Драбышэўскага. На пытаньне, з чым звязаны выклік, участковы адказаў, што па меркаваньні спецслужбаў, Дзяніс падобны на складзены пасля выбуху 4 ліпеня фотаробат злачынцы, і што яму далі загад яго апытаць.  На пытаньне ”Чаму выклікалі мяне, калі на фотаробат падобна ледзь не палова Калінкавічаў?” участковы адказаў, што ён выконвае загад і правярае ўсіх на сваім участку. Само апытаньне цягнулася літаральна 15 хвілін. Участковы цікавіўся, дзе Дзяніс праходзіў тэрміновую вайсковую службу, ці меў падчас службы дачыненьне да выбуховых рэчываў, ці атрымліваў веды пра спосабы іх выкарыстаньня. Ніякіх ведаў пра гэта Дзяніс ў войску не атрымліваў і дачыненьня да выбуховых рэчываў ня меў, што і было занесена ў пратакол.

Акрамя таго, участковы спытаў, дзе Д. Рабянок знаходзіўся 3 ліпеня. Дзяніс адказаў што і 3, і 4 ліпеня быў дома, за межы горада не выязджаў, пацьвердзіць гэта можа яго маці. Гэта таксама было занесена ў пратакол. На гэтым размова скончылася.

У Мазыры 16.07.2008 г. а 8-й гадзіне па тэлефоне былі запрошаныя ў Мазырскі РАУС у якасьці сведкаў сябры Мазырскай раёнай суполкі Партыі Камуністаў Беларускай (ПКБ) Уладзімір Мікалаевіч Жогла і Яўген Леанідавіч Брусніцын  (65 і 70 гадоў). Цікавіліся іх дачыненьнем да выбухаў у Менску 3-4 ліпеня. Самым крыўдным для ветэранаў, адстаўных афіцэраў была працэдура зьняцьця адбіткаў пальцаў  і фотаздымкі анфас-профіль пад пэўным  нумарам. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства