viasna on patreon

Замежнаму капіталу не месца ў газетнай справе

2005 2005-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 красавіка ў рэдакцыю газеты “Живая вода” (заснавальнік – Дзяржаўны канцэрн “Бедмеліавадгас”), якая выдаецца ў Пінску, прыбыў супрацоўнік Пінскага рэгіянальнага камітэту Дзяржкантролю і азнаёміў галоўнага рэдактара выдання Валянціну Наварыч з распараджэннем Адмінстрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гаворка ў дакуменце ішла пра тое, што рэдакцыі газет, чыімі заснавальнікамі выступаюць дзяржаўныя установы і арганізацыі, не павінныя мець сярод сваіх заснавальнікаў прыватных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў і бізнэсоўцаў з удзелам замежнага капіталу. Згаданы дакумент рэдактару не пакінулі. Па просьбе супрацоўніка Дзяржкантролю, В.Наварыч падпісалася пад тым, што не будзе прыцягваць для выдання газеты азначаных асобаў і карыстацца замежнай спонсарскай дапамогай.

Таксама рэдактар газеты паведаміла кароткія звесткі пра сваё выданне з пазнакаю даты рэгістрацыі, перыядычнасці выхаду, тэматыкі ды пацвердзіла, што ні ў якіх іншых друкарнях, акрамя як у КУП “Пінская рэгіянальнай друкарня”, падпарадкаваная Брэсцкаму аблвыканкаму, яе газета друкавацца не будзе. (служба маніторынгу БАЖ)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства