Ярмошына сустрэнецца з кіраўніком місіі назіральнікаў ад АБСЕ
https://spring96.org./be/news/23515
2008
2008-08-11T12:50:05+0300
2008-08-11T12:50:05+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына правядзе сёння ў Менску сустрэчу з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Гертам Арэнсам, паведамляе БЕЛТА.
Падчас сустрэчы доўгатэрміновым назіральнікам ад АБСЕ, якія прыбываюць 11 жніўня ў Беларусь, будуць уручаныя пасведчанні.
Чакаецца, што за выбарамі ў беларускі парламент будуць назіраць каля 700 прадстаўнікоў міжнародных арганізацый. Самыя буйныя місіі дашлюць СНД і АБСЕ - каля 300 назіральнікаў ад кожнай арганізацыі.