Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі вылучана 73 653 чалавекі
ЦВК падвяла вынікі кампаніі па вылучэнні сябраў участковых выбарчых камісіяў. Найбольш прэтэндэнтаў вылучаюцца самастойна, каля траціны вылучылі працоўныя калектывы, а палітычныя партыі – 1,72%.
Сярод палітычных партый набольшая колькасць вылучэнцаў – у Партыі камуністаў Беларускай – 447 чалавек. У іх канкурэнтаў, Камуністычнай партыі Беларусі – 195 вылучэнцаў. Аб’яднаная грамадзянскай партыя вылучыла 344 асобы, Партыя БНФ – 204, БСДП (Грамада) – 80, праўладныя Аграрная партыя і Партыя працы і справядлівасці - па 1 чалавекі.
Частка сябраў партый спрабуе трапіць ў камісіі шляхам самастойнага вылучэння. Прынамсі так тлумачыць сакатар ЦВК Мікалай Лазавік высокую колькасць асабістых заяваў.
- Многія партыйныя вылучэнцы ў тых рэгіёнах, дзе няма вышэйстаячых структур партый вылучаліся такім чынам.
Мікалай Лазавік не можа сказаць, які будзе конкурс на адно месца ў камісіях, бо на кожным участку – свая колькасць вакантных месцаў. Што ж да крытэраў, па якіх будуць зацвяржаць сябраў камісій, то Лазавік з гэтай нагоды кажа:
- У камісіях павінны быць людзі, якіх ведаюць выбаршчыкі, якія карыстаюцца сярод іх аўтарытэтам, якія ведаюць заканадаўства, ўмеюць працаваць з дакументамі, якія ведаюць, што такое выбары.
Зацвяржаць сябраў участковых выбарчых камісіяў будуць мясцовыя выканаўчыя ворганы ўлады. На гэтую працэдуру заканадаўства адводзіць ім тры дні - да 13 жніўня.