10 сутак арышту - Людвісі Атакулавай
https://spring96.org./be/news/23557
2008
2008-08-12T12:26:25+0300
2008-08-12T12:26:25+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Цэнтральным судзе Менска завяршыўся судовы працэс па справе актывісткі Людвісі Атакулавай. Яе затрымалі 11 жніўня каля амбасады Расіі пад час акцыіі салідарнасьці з народам Грузіі. Яе абвінавацілі ў незаконным пікетаваньні і прысудзілі да арышту на 10 сутак.
Нагадаем, што 15 актывістаў “Маладога фронту” прыйшлі да амбасады з плакатамі “пыніць агрэсію”, “Расія-Грузія: вайна ў міратворчых мэтах”. Яны паспелі перадаць прадстаўніку амбасады заяву, пасьля чаго былі разагнаныя міліцыяй.