У Шклове будуць судзіць журналіста
https://spring96.org./be/news/23571
2008
2008-08-12T14:24:35+0300
2008-08-12T14:24:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Cёньня Шклоўскі раённы суд пачне разгляд крымінальнай справы супраць выдаўца незалежнай газэты “Шклоўскія навіны” Аляксандра Шчарбака.
Пазоўнік, шклоўскі супрацоўнік Магілёўскага таварыства “Холдынг Абллён” Васіль Бубноў, вінаваць журналіста ў зьнявазе гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі. Праз суд Бубноў намагацца спагнаць са Шчарбака два мільёны рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.
Нагодай для суду стаў матэрыял спадара Шчарбака пра мэтады працы Васіля Бубнова. Публікацыя выйшла летась у верасьні ў газэце “Шклоўскія навіны”.
Аляксандар Шчарбак абвінавачваньні Васіля Бубнова не прызнае й кажа, што ў сваім артыкуле ён крытыкаваў мэтады працы Васіля Бубнова.
Сам Бубноў адмаўляецца гаварыць з журналістамі пра пазоў і прэтэнзіі да Шчарбака.
Разглядаць крымінальную справу будзе судзьдзя шклоўскага раённага суду Віталь Волкаў. Судовае паседжаньне пачнецца а 14 гадзіне.