viasna on patreon

Сёння завяршаецца фармаванне ўчастковых выбарчых камісій

2008 2008-08-13T12:23:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ў Беларусі завяршаецца фармаванне ўчастковых выбарчых камісій. На 6,5 тысяч участкаў прэтэндуюць больш за 73,5 тысячы чалавек. 

 

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, больш за палову прэтэндэнтаў былі вылучаныя грамадзянамі шляхам падачы заяў, больш за 24 тысячы вылучылі працоўныя калектывы. У склад кожнай участковай камісіі можа ўвайсці ад 5 да 19 чалавек.

Як паведамлялася раней, ад апазіцыі было вылучана 1153 чалавекі. Колькі з іх пройдзе ў склад камісій, стане вядома заўтра. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

“13 жніўня — апошні дзень. Паводле графіку падачы інфармацыі, 14 жніўня да 14 гадзінаў выканкамы і адміністрацыі павінны падаць усю інфармацыю пра фармаванне камісій”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства