viasna on patreon

Газета “Рэспубліка” піярыць Анатоля Глаза

2008 2008-08-28T12:33:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У нумары №153 (4576) газеты “Рэспубліка” за 19.08.2008 г. з’явіўся вялікі, на палову паласы газеты, артыкул “Кадры по-прежнему решают многое”. Гэта інтэрв’ю з прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе №80, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Анатолем Глазам.

У артыкуле ён адказвае на пытанні кадравай праблемы ў вобласці, падрыхтоўкі кадраў на базе ліцэяў і каледжаў і як стымуляваць маладых спецыялістаў да працы ў сельскай мясцовасці.

Магілёўскія праваабаронцы лічуць гэта парушэннем выбарчага заканадаўства – агітацыяй і выкарыстоўваннем дзяржаўнага рэсурсу, на што ў бліжэйшы час будуць накіраваны скаргі ў Цэнтрвыбаркам і Пракуратуру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства