viasna on patreon

Полацк: Зарэгістравалі абодвух

2008 2008-08-28T12:38:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па Полацкай выбарчай акрузе № 28 на паседжанні акружной камісіі, якое адбылося ў другой палове дня 27 жніўня, зарэгістраваны два кандыдаты – намеснік старшыні віцебскага аблвыканкама Петр Южык і прадстаўнік БСДП (Грамада) Альберт Маркаў.

Пры гэтым камісія прызнала праўдзівасць усіх звестак, якія падалі пра сябе кандыдаты, і назвала колькасць несапраўдных, на яе думку, подпісаў, сабраных сябрамі ініцыятыўных груп абодвух прэтэндэнтаў. У Альберта Маркава знайшлі 21 несапраўдны подпіс, у Пятра Южыка – 3. Трэба заўважыць, што на працоўным паседжанні камісіі, якое адбывалася на мінулым тыдні, пры першапачатковай праверцы подпісаў за вылучэнне ў якасці кандыдата Альберта Маркава, называлася іншая, значна большая лічба і выказваліся меркаванні аб немагчымасці рэгістрацыі Маркава на гэтай падставе. Што паслужыла ўсё ж прычынай рэгістрацыі спадара Альберта – жаданне захаваць фасад “дэмакратычнасці” працэсу выбараў (як выбіраць з аднаго кандыдата?) ці занепакоенасць магчымым ігнараваннем выбараў з боку палачанаў пры адным ды яшчэ немясцовым кандыдаце – застаецца таямніцай.    

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства