Гомель: Не зарэгістраваны ў якасці кандыдата Адам Варанец
27 жніўня акруговыя камісіі Гомельскага рэгіёна зарэгістравалі кандыдатаў у дэпутаты па 8-мі акругах. Не атрымаў рэгістрацыі толькі вылучэнец ад АДС па 37-ай акрузе - Гомель-Сельскі - Адам Воронец. 125 з пададзеных ім подпісаў грамадзян акруговая камісія прызнала несапраўднымі.
- Я таксама правярала падпісныя лісты за Варанца, і ні адзін чалавек не адмовіўся, - гаворыць сябра 37-й акруговай камісіі Таццяна Жулега. - Аднак іншыя сябры камісіі падалі 10 заяў грамадзян аб адмове ад свайго подпісу. Астатнія падпісныя лісты былі проста не так аформленыя.
Паседжанні астатніх 9 акруговых камісій пройдуць 28 жніўня. У Гомелі на гэтыя мерапрыемствы запрошаныя суб'екты доўгатэрміновага назірання і прэтэндэнты на дэпутацкі мандат.
Пасведчанне кандыдатаў у дэпутаты атрымалі наступныя вылучэнцы ад Гомельскіх АДС:
Жукоўскі Кастусь - Буда-Кашалёўская акруга №38,
Рыбчанка Валеры - Жлобінская акруга №40,
Назарэнка Віктар - Калінкавіцкая акруга №41,
Арлоў Леанід - Мазырская №42,
Пуціцкі Валеры - Рэчыцкая акруга №44,
Дайнека Сяргей - Светлагорская акруга № 46,
Судаленка Леанід - Хойніцкая акруга №47.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"