viasna on patreon

Баранавічы: Акруговая камісія аб’язджае выбаршчыкаў і аказвае ціск на назіральніка

2008 2008-08-28T13:36:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 жніўня да назіральніцы ад “Таварыства Беларускай мовы” Наталлі Стахно прыехалі прадстаўнікі Баранавіцкай выбарчай акругі № 6, сярод якіх была старшыня камісіі Латышава (начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароны гарвыканкама – пастаянны сябра выбарчых камісій (правераны гадамі таварыш)). Папярэдне назіральніцу прасілі прыехаць у камісію, а калі яна адмовілася, наладзілі сустрэчу каля пад’езда яе дома. 

Латышава ў час сустрэчы спрабавала абвінаваціць назіральніцу, што тая збірала подпісы ў падтрымку прадпрымальніка Алега Пашко. ”Вас узнали!” –гаварыла Латышава – напишите по этому поводу объяснение”. Калі назіральніца сказала, што нічога пісаць не будзе і папрасіла назваць таго, хто “Её узнал”, Латышава хутка сабралася і разам са сваёй калегай ад’ехалі ад дома. Назіральніца таксама паведаміла, што прадстаўнікі ўлады аб’язджалі людзей, якія паставілі подпісы ў падтрымку А.Пашко і прасілі іх зняць свае подпісы. Людзі на гэта толькі смяяліся, гаворачы – як я здыму свой подпіс, калі я яго паставіў?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства