viasna on patreon

Баранавічы: Кандыдат зарэгістраваны, нягледзячы на парушэнні

2008 2008-08-28T13:50:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяву пра асабістую думку ў пісьмовым выглядзе падаў на імя старшыні акруговай выбарчай камісіі № 7 П. Дубоўскага сябра гэтай камісіі Іван Савіцкі, вылучаны ад АГП.

Выказваючы асабістую думку, І. Савіцкі падкрэслівае, што праглядаючы падпісныя лісты за кандыдата ад улады Уладзіміра Майсюка, у подпісах і афармленні ён ўбачыў шматлікія парушэнні. На яго думку, даты на многіх лістах прастаўленыя адной рукой, і нават некаторыя подпісы вельмі падобныя. Такія парушэнні ў подпісах І. Савіцкі выявіў у 13-ці падпісных лістах (усяго каля 50 сумнеўных подпісаў і даты).

У заяве Іван Савіцкі настойвае на правядзенні дадатковай праверкі подпісаў і дат, як таго патрабуе Выбарчы кодэкс. У выпадку, калі падробкі будуць выяўленыя спецыяльнай камісіяй, І. Савіцкі лічыць патрэбным прыцягнуць тых, хто падрабляў дакументы, да адказнасці згодна з заканадаўствам.

Нягледзячы на гэтую заяву і асабістую думку сябра камісіі Савіцкага, 27 жніўня  на паседжанні акруговай камісіі па прапанове яе старшыні амаль аднагалосна прынята рашэнне зарэгістраваць кандыдатам у дэпутаты ПП НС РБ Уладзіміра Майсюка – дзеючага дэпутата ПП. Закон законам, а паднятая рука камісіі – вышэй закона. Калі “правільная” камісія.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства