Віцебск: Роўнасць правоў кандыдатаў - толькі на паперы
3 верасня дырэктар УА "Гімназія №4 г.Віцебска" арганізаваў і правёў сустрэчу выбаршчыкаў (бацькоў вучняў узначальваемай ім навучальнай установы) з кандыдатам ад улады па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе №19 Сяргеем Сямашкам. Актавая зала была перапоўненая.
Сяргей Сямашка знаходзіўся ў прэзідыўме сходу, а потым трымаў перадвыбарчую прамову перад выбаршчыкамі.
Нягледзячы на тое, што на сходзе прысутнічаў і іншы кандыдат у дэпутаты па гэтай акрузе Андрэй Левінаў, яму дырэктар гімназіі прадставіць слова адмовіўся, растлумачыўшы, што з нагоды Сяргея Сямашкі яму тэлефанавалі. Хто тэлефанаваў і з якой мэтай, растлумачыць адмовіўся.
У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, усе кандыдаты ў дэпутаты валодаюць роўнымі правамі. Вось якім чынам у Віцебскім-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 "выконваецца" роўнасць правоў кандыдатаў у дэпутаты выступаць на сходах.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"