viasna on patreon

Гомель: Вайсковыя сілы ўзмацняюць цэнтр?

2008 2008-09-22T09:54:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незвычайная актыўнасць вайскоўцаў была заўважаная ў Гомелі 18 верасня. За 10 дзен да выбараў ў цэнтр горада пачала перасоўвацца ваенная тэхніка і самі вайскоўцы.

У 14 30 па вуліцы Барыкіна ў бок цэнтра горада ехаў бронетранспарцёр, за ім машына з вайскоўцамі – усе ў атачэнні міліцэйскага патруля. Апошні раз, калі спецыяльная тэхніка наўпрост ездзіла па вуліцах Гомеля, быў 9 траўня – на гадавіну Дня Перамогі.

Верагоднасць меркавання, што гомельскія ўзброеныя сілы ўзмацняюць цэнтр горада ў сувязі з выбарамі, падвышаецца, калі прагадаць дакумент УУС Брэсцкага аблвыканкама. Адзін з пунктаў гэтай паперы загадвае брэсцкім структурным падраздзяленням “прыняць прывентыўныя меры па папярэджанні магчымых правакацыйных дзеянняў, нейтралізацыі грамадзян, які выношваюць замыслы сарваць, дэзарганізаваць падрыхтоўку і правядзенне выбараў ці ажыццявіць акцыі па дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў, у тым ліку з боку нефармальных моладзевых груповак”.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства