viasna on patreon

Віцебск: Камісіі згубіліся ў часе

2008 2008-09-22T09:58:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбарчы ўчастак №56 Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга №20) аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства. На першы погляд.

Але калі ўважліва прачытаць план працы ўчастковай выбарчай камісіі, размешчаны на інфармацыйным стэндзе (фота), можа стварыцца ўражанне, што на пэўна вызначанай тэрыторыі Віцебска ўтварылася часовая варонка, дзе час павярнуўся назад.

Такім чынам, з плану камісіі вынікае, што:

- абвяшчэнне выбаршчыкаў пра час і месца галасавання сябры камісіі павінны выканаць не пазней 3 студзеня 2007 года ўключна (гэта значыць, за паўтары гады да абвяшчэння даты выбараў?);

- сябры камісіі павінны атрымаць ад Віцебскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах у гарадскі Савет дэпутатаў і ад акруговай выбарчай камісіі па выбарах у абласны Савет дэпутатаў бюлетэні для галасавання не пазней 17 верасня 2008 года (а каму жа выдасць бюлетэні акруговая выбарчая камісія Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акругі №20?);

- участковая выбарчая камісія арганізуе датэрміновае галасаванне з 23 па 27 верасня 2008 года (у плане адсутнічаюць мерапрыемствы па дні выбараў - 28 верасня: мабыць, галасавання ў гэты дзень зусім не прадугледжваецца?);

- пасля датэрміновага галасавання старшыня камісіі прадстаўляе пратакол камісіі аб выніках галасавання ў акруговую выбарчую камісію і орган, які ўтварыў камісію (якую камісію: па выбарах у абласны Савет дэпутатаў або ў Палату прадстаўнікоў - незразумела, зыходзячы з папярэдніх пунктаў).

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства