viasna on patreon

Віцебск: Затрыманне даверанай асобы кандыдата Каныгіна

2008 2008-09-23T00:27:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебску 22 верасня быў затрыманы Сяргей Гаўруцікаў -- давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Ігара Каныгіна. Яго затрымалі па даносу "пільнага грамадзяніна", якому не спадабаўся змест выяўленай у паштовай скрыні ўлёткі. Тэкст улёткі растлумачваў грамадзянам патрабаванні Еўрасаюза па змене беларускага выбарчага заканадаўства, утрымліваў інфармацыю аб парушэннях пры фармаванні выбарчых камісій, а таксама чаму цяперашнія выбары нельга прызнаць легітымнымі.

У РАУС Першамайскага раёна г. Віцебска з Сяргея было ўзятае тлумачэнне і складзены пратакол аб выняцці 260 улётак. Праз дзве гадзіны ён быў на волі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства