viasna on patreon

Магілёў: На прахадной завода “Электрарухавік” зрываюць агітацыйныя матэрыялы кандыдата ў дэпутаты Алеся Сілкова

2008 2008-09-23T13:02:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Сябра маёй ініцыятыўнай групы Віталь Макаранка павесіў мой агітацыйны плакат на прахадной завода “Электрарухавік”, - гаворыць Алесь Сілкоў, - але пры чарговым наведванні гэтага месца заўважыў, што плаката няма, а на яго месцы вісіць агітацыйны матэрыял за праўладнага кандыдата ў дэпутаты спадара Юшкевіча”.

“Віталь запытаў у дзяжурыўшага на прахадной – “Куды падзеўся плакат Сілкова?”, - працягвае Алесь, - на што той адказаў, што ягоны плакат проста сарвалі і выкінулі, а на ягонае месца павесілі іншы”.

З гэтай нагоды кандыдат у дэпутаты Алесь Сілкоў рыхтуе скаргу ў камісію Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №85.

Акрамя гэтага сябры ініцыятыўнай групы спадара Сілкова зрабілі фотаздымкі месцаў, у якіх размешчаны агітацыйныя плакаты спадара Юшкевіча. Яны звяртаюць увагу на тое, што плакаты вывешаны далёка не ў тых месцах, якія вызначаны адпаведна закона і з гэтай нагоды таксама збіраюцца cкардзіцца.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства